Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта РБ №7 ад 23 11.2017 года ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна паўплывала на якасць перавозак пасажыраў. Некаторыя, так званыя перавозчыкі пасажыраў, паблыталі адмену ліцэнзій з выкананнем правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія ніколі не адмяняліся для вытворцаў транспартных работ і паслуг.

Яскравым доказам і прыкладам з’яўляюцца вынікі працы супрацоўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за месяц кантролю  за аўтамабілямі-таксі, якi праводзiўся з 6 лістапада па 6 снежня 2020 года. Супрацоўнікамі  філіяла у горадзе Мінску і Мінскай вобласці праверана 346 транспартных сродкаў і выяўлена 670 парушэнняў, гэта значыць што амаль на кожны аўтамабіль выяўлена  па два парушэнні:

  • найбольшая колькасць парушэнняў па афармленню аўтамабіляў – таксі —  263 выпадкі, як па ўнутранаму так і па знешняму афармленню, пачынаючы ад адсутнасці ў салоне таксі візітных картак вадзіцеля, перавозчыка, тарыфаў на перавозку пасажыраў і закончваючы плафонамі і жоўтымі палосамі па  бакавых паверхнях аўтамабіляў-таксі шырыней не менш як 20 см;
  • адсутнасць таксометра альбо праца без яго уключэння – 39 выпадкаў;
  • адсутнасць курсаў павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі альбо адсутнасць другіх неабходных дакументаў – 138 выпадкаў;
  • і самае жахлівае, гэта каля паловы, у 50 % правераных транспартных сродкаў адсутнічае дзяржаўны паўгадавы тэхнічны агляд, які неабходна праходзіць адзін раз у 6 месяцаў;
  •  у 35 перавозчыкаў адсутнічаюць страхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі.

 За грубыя парушэнні ліцэнзавання раней, да адмены ліцэнзавання, можна было пазбавіць працы з першага разу, а цяпер перавозчык не баіцца, што ён застанецца без працы і будзе працаваць  надалей, заплаціўшы чатыры базавых  велічыні за тэхагляд ці 10 базавых велічынь за адсутнасць страхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі.

 Па выніках праверак складзена 191 акт мерапрыемстваў тэхнічнага характару. Да адміністрацыйнай адказназнасці  прыцягнута 297 чалавек і яшчэ будуць прыцягнуты да адказнасці перавозчыкі.

 Адмена абавязковага выкарыстання пуцявых лістоў успрымаецца аддзельнымі перавозчыкамі як магчымасць выезду на лінію без праходжання кантролю тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам у рэйс і медыцынскага агляду вадзіцеля. У сувязі з гэтым такія парушэнні рэдка калі выяўляюцца, матэрыялы па выпуску аўтамабіляў-таксі трэба правяраць па месцы праходжання медагляду і тэхнічнага кантролю аўтамабіля, а не пры праверцы на лініі.       

Пры адсутнасці пуцявога ліста складана праверыць рэжым працы і адпачынку вадзіцеля:

  •  ці працуе вадзіцель на лініі больш 10 гадзін у змену;
  •  ці адпачывае, выконвае перапынак паміж зменамі, не меней чым 12 гадзін;
  •  ці працуе болей шасці дзен падрад.

Вадзіцелям аўтамабіляў-таксі трэба памятаць і не забывацца, каго яны перавозяць, не грузы, а людзей і ні у якім разе не грэбаваць правіламі безапаснай  перавозкі пасажыраў.

Намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі
па горадзе Мінску і Мінскай вобласці А.М. Якшэвіч

Фото columbauto.by

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry