Здароўе — гэта самае галоўнае, што чалавеку патрэбна, каб стаць шчаслівым. Без здароўя чалавек не можа жыць поўным жыццем. Задача бацькоў захоўваць здароўе сваіх дзяцей з дапамогай правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці і свежага паветра. ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” кожны дзень дапамагае бацькам у захаванні здароўя дзяцей. У нашых гуртках дзеці маюць магчымасць не толькі цікава правесці свій вольны час, але і ўмацаваць свае здароўе. Кожную суботу праходзяць пазнавальныя і спартыўныя мерапрыемтсвы на свежым паветры.

10 кастрычніка ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” правеў спартыўнае свята “Залаты компас” у ААЛ “Чайка”. У свяце ўдзельнічалі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах турыстычнага і краязнаўчага профілю. Краязнаўцы прабеглі дыстанцыю па карце-схеме на тэрыторыі ААЛ “Чайка”. Турысты рухаліся па больш складанай дыстанцыя ў лесе па спартыўнай карце. Дзецям неабходна было знайсці 9 кантрольных пунктаў і пазначыць іх у сваіх картках. Шлях аказаўся нялегкім, бо рэльеф леса вакол лагеря складаецца з высокіх пагоркаў, а лес месцамі даволі густы. Нягледзячы на прыродныя перашкоды, усе ўдзельнікі прыйшлі да фініша з 9 літарамі, якія яны знайшлі згодна з картай. На фінішы навучэнцаў чакаў суп, чай з печывам і цукеркамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 62 навучэнца.

Маеўская Таццяна Пятроўна, кіраўнік гуртка “Наш край”: “Масавыя мерапрыемствы на свежым паветры ў маім гуртку праходзяць кожную суботу. Сёння я гатавала смачны суп на вогнішчы і паіла дзетак чаем. Часта мы ходзім у паходы, на экскурсіі,вывучаем гісторыю і геаграфію Малай Радзімы. Узімку ездзім катацца на каток.

Кіра Аксёнава, 7 гадоў:
Я займаюся ў гуртку “Вандроўнік”. Сёння мне было вельмі цяжка, бо дыстанцыя доўгая і складаная, але мяне радуе тое, што я знайшла ўсе кантрольныя пункты. Пасля дыстанцыі суп здаваўся не супам, а шакаладкай.
ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” чакае ўсіх жадаючых на свае мерапрыемсты і ў гурткі. Тэлефануйце: 97 55 24.
Аксенава Галіна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце