Першы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкаму Л.Л. Хмуровіч, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама, начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення Г.М. Давідовіч і старшыня Барысаўскага РК прафсаюза работнікаў АПК А.С. Котава наведаліся ў філіял «Вялікія Навасёлкі» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт», каб павіншаваць механізатара А.І. Белага з першай тысячай намалочанага збожжа. Па дадзеных на раніцу 3 жніўня лічба складала 1134 тоны.

Ліяна Хмуровіч падзякавала хлебаробам за працу і пажадала моцнага здароўя і добрых вынікаў на хлебнай ніве. Высокія дасягненні калектыву адзначыла і Галіна Давідовіч. «Жадаю, каб на работу вы прыходзілі з задавальненнем, а дадому вярталіся з пачуццём выкананана доўгу», – дадала Антаніна Котава. А галоўны аграном філіяла Мікалай Голуб, павіншаваўшы працаўнікоў,  нагадаў, што работы наперадзе шмат. А разам з ёй механізатараў чакаюць новыя дасягненні і перамогі.

На поле разам з раённым кіраўніцтвам прыехаў народны ансамбль народнай музыкі і песні «Траецкія музыкі ». Іх творчыя нумары сталі цудоўным дапаўненнем да кветак, каштоўных падарункаў ад Барысаўскага райвыканкама, РК прафсаюза работнікаў АПК, кіраўніцтва філіяла і цёплых слоў, якія гучалі ў адрас перадавіка і яго калег, якія таксама вось-вось дасягнуць запаветнай мяжы ў тысячу тон.

***

Па дадзеных на 3 жніўня на тэрыторыі Барысаўскага раёна зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 8674 га, што складае 35% ад плана. Намалочана 26550 тон, ураджайнасць складае 31 ц/га.  

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry