11 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы №1 адбыўся агляд літаратуры  “Спасціжэнне душы”, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга, заслужанага  дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

Бібліятэкар Наталля Шэбека пазнаеміла чытачоў  з жыццевым і творчым шляхам пісьменніка. Творы аўтара вызначаюцца высокай духоўнасцю,  “ у абвостранай чуйнасці і ўвазе да чалавека з’яуляюцца асновай таленту” (А.Марціновіч) . Увазе чытачоў былі прадстаўлены літаратурныя даследванні і артыкулы, лепшыя п’есы – «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Князь Вітаўт», «Палачанка» і інш.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry