Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.
У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец, дырэктар выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс» Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Па выніках конкурсу ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) пераможцамі сталі:
– Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», – дыплом 1-й ступені (Пётр Прыходзька, «Твая мова»);
– Паліна Вашкевіч, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа імя У. А. Крыштопенка п. Крупскі» Крупскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Пімен Панчанка, «А мову ледзь не затапталі»);
– Станіслаў Сашко, навучэнец ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Максім Танк, «Журавель і чапля»);
– Таісія Галова, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Барысава», – дыплом 2-й ступені (Якуб Колас, «Савось-распуснік»);
– Глеб Аўчароў, навучэнец ДУА «Азярыцкаслабадская сярэдняя школа» Смалявіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кандрат Крапіва, «Дзіця, вожык, змяя»);
– Крысціна Варапай, навучэнка ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Дзяржынска», – дыплом 3-й ступені (Алена Янкоўская, «Белыя…»);
– Валерыя Рахоўская, навучэнка ДУА «Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна», – дыплом 3-й ступені (Анатоль Грачанікаў, «Крывавая балада»).
У 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы) перамаглі:
– Максім Вараб’ёў, навучэнец ДУА «Гімназія г. Клецка», – дыплом 1-й ступені (Якуб Колас, урывак з паэмы «Новая зямля»);
– Кірыл Кучынскі, навучэнец ДУА «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці», – дыплом 2-й ступені (Васіль Вітка, «Доктар Нос»);
– Ганна Ількевіч, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі», – дыплом 2-й ступені (беларуская народная казка «Ганарыстая варона»);
– Сафія Дадака, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані», – дыплом 3-й ступені (Алена Масла, «Зорачка»);
– Арцём Пасініцкі, навучэнец ДУА «Трасцянецкая сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кірыл Азімка, «Помні, братка!»);
– Сабрына Сабалеўская, навучэнка ДУА «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» Капыльскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Бельскі, «Ляцеў бусел з кірмашу»).
У 3-й узроставай катэгорыі (7-8 класы) перамогу святкуюць:
– Максім Губанаў, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы», – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «На Беларусі Бог жыве»);
– Ксенія Баршчэўская, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Барысава», – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «Беларуская песня»);
– Серафіма Давыдзенка, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска», – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Мара Скарыны»);
– Вікторыя Пунжэль, навучэнка ДУА «Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Салавей, «Маці сына чакала з вайны»);
– Арсеній Астаповіч, Захар Прыбыш, навучэнцы ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені («Кулінарная балада», прысвечаная 75-годдзю Перамогі, паводле твораў Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Васіля Голуба, Пімена Панчанкі);
– Мілана Галанцова, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска», – дыплом 3-й ступені (Аркадзь Куляшоў, «Маці»).
У 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы) перамаглі:
– Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна», – дыплом 1-й ступені (Сяргей Грахоўскі, «Душа»);
– Мікіта Сівец, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно», – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, «Мова»);
– Аляксей Ляшковіч, навучэнец ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна», – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Раздум перад кніжнай паліцай»);
– Павел Пракаповіч, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, «Ты кажаш, я не ведаю вайны»);
– Алеся Драгун, навучэнка ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», – дыплом 3-й ступені (Алесь Бачыла, «Матчына мова»);
– Глеб Маісеенка, навучэнец ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Эдуард Валасевіч, «Іншаземец»).
Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу – Насця Шаплыка, Максім Вараб’ёў, Максім Губанаў і Данііл Емельянаў – прадставяць Міншчыну на завочным паўфінале рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені 2020 года.