1

“Горад майстроў запрашае сяброў”

Яшчэ
да пачаткумайстар-класаў госці звярнулі ўвагу на наладжаную ў фае школы
фотазону “Беларусь – мая Радзіма” і з ахвотай пазіравалі на камеры, каб не
толькі ў памяці, але і на фотаздымках засталіся ўспаміны пра карысна праведзены
суботні дзень. Для афармлення фотазоны мы выкарысталі экспанаты нашага Цэнтра традыцыйнай
культуры: ручнікі, захаваныя з даўніх часоў сем’ямі нашых вучняў, а таксама вышытыя
цяперашнімі вучаніцамі пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Цімашэнка
Галіны Рыгораўны, самаробныя посцілкі, калаўрот, маслабойку, старадаўнюю і ад
таго незвычайную газніцу, драўляныя лыжкі, патэльню, нават вельмі старыя лазовыя
лапці і іншыя.

Вялікую
цікавасць і пазітыўныя эмоцыі выклікала выстава прыватнай калекцыі кубкаў
“Сувеніры з Радзімы” настаўніцы нямецкай мовы, а ў душы сапраўднай беларускі,
аматаркі падарожжаў па роднай Беларусі і за яе межамі, Казлоўскай Алены
Іванаўны, якая з кожнай сваёй вандроўкі па любімых, ды да канца яшчэ ня зведаных,
куточках Радзімы абавязкова вяртаецца не адна, а з яскравымі ўражаннямі, новымі
ведамі і  цікавымі кубачкамі.

Далей
Мельнік Ірына
Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры,  прапанавала гасцям праверыць свае веды па гісторыі і
культуры беларускага народа праз выкарыстанне інтэрактыўнага камп’ютарнага анлайн-сэрвісу “Quizizz”. Сучасныя дзеці не ўяўляюць свайго жыцця
без гаджэтаў і камп’ютарных гульняў,
а мы пастараліся ім паказаць, што камп’ютарныя тэхналогіі могуць быць яшчэ
і карыснымі ў атрыманні ведаў.

Таксама  прапанавалі  і больш традыцыйныя гульні. Напрыклад, “Слоўнікавае сочыва”, у якім дзецям трэба
было тлумачыць адзін аднаму значэнне беларускіх слоў:
аматар, вячэра, шпацыраваць, філіжанка, сочыва, патэльня, імбрык, гарбата,
фарба, агрэст, суніцы, відэлец, абібок, сурвэтка, прылада і многія іншыя. На жаль, сучаснае падрастаючае пакаленне не так дасканала валодае роднай мовай, як хацелася б нам, настаўнікам.
Але мы ўсе ж такіпа стараліся паказаць, што наша родная беларуская мова не горшая за якую іншую і таксама мае права на існаванне.
Бо, як выказаўся аднойчы
наш сучасны пісьменнік Віктар Марціновіч,
“Мова – гэта этыка. Гэта нашаспрадвечнае разуменне таго,
што ёсць дабро
і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах”.

Пасля гэтага нашы госці, падзяліўшыся на групы, адправіліся ў падарожжа па “Горадзе майстроў”. Мы арганізавалі тры майстэрні: “ВЫЦІНАНКА”, “ВАЛОШКА”, “ЛАСУНАК”. Кожны вандроўнік па чарзе наведаў усе тры майстэрні і сваімі ўласнымі рукамі (пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў Конан Надзеі Мікалаеўны, Камісаравай Анастасіі Віктараўны, Музычэнка Алены Алегаўны) дакрануўся да сапраўднага мастацтва.

Так,
у майстэрні “Выцінанка” Надзея Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей
з гісторыяй развіцця гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама прапанавала самастойна распрацаваць
ажурны ўзор і выразаць яго
з белай паперы, бо ў беларускай культуры больш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі. Дзеці і настаўнікі натхнёна працавалі
і атрымалі добрыя вынікі.

Алена
Алегаўна ў майстэрні “Валошка” прапанавала стварыцьгасцям модныя і карысныя кампазіцыі – цукеркавыя букеты. Асновай букетаў нездарма стаў васілёк
– сімвал нашай Радзімы.
Цудоўныя, незвычайнай прыгажосці кветачкі сталі вынікам самаадданай працы кожнага ўдзельніка майстар-класа.

Для
ўсіх аматараў смачна паесці расчыніла
свае дзверы майстэрня
“Ласунак”. Анастасія Віктараўна запрасіла гасцей прыняць удзел
у майстар-класе па расфарбоўцы імбірнага перніка. “Якое ж дачыненне мае пернік да
беларускай традыцыйнай кухні?” – можаце запытацца Вы. Так, сапраўды, пернік з’яўляецца нацыянальным ласункам многіх заходнееўрапейскіх народаў. Добра мы знаёмы і з рускім пернікам. Але цікавай інфармацыяй будзе тое, што нашы пернікі былі прыгатаваны
па рэцэпце, знойдзеным у кнізе “Літоўскаягаспадыня”, прысвечанай беларускай кулінарыі
і вядзенню гаспадаркі.
Упершыню кніга была выдадзена ажно ў 19 стагоддзі (1848 год). Была
вельмі папулярнай і перавыдавалася 5 разоў.
Аўтарам гэтай цудоўнай кнігі з’яўляецца
Ганна Цюндзявіцкая, якая нарадзілася ў 1803 годзе пад Мінскам, але ўзяла шлюб з маршалкам дваранства Юзафам Цюндзявіцкім і ўсё свае жыццё пражыла ў вёсцы Кішчына Слабада Барысаўскага павета. Я думаю, што мы па праву можам
не проста лічыцца землякамі СА спадарыняй Цюндзявіцкай, але і ганарыцца такім зямляцтвам.
Пачутая інфармацыя і незвычайны водар пернікаў паспрыяў стварэнню сапраўдных шэдэўраў кулінарнага майстэрства.

Наша мерапрыемства было прасякнута дабразычлівасцю, творчым імпэтам, неверагоднай адданасцю агульнай
справе.

Усё,
што было створана ўласнымі рукамі, госці забралі з сабою, а нам пакінулі толькі добрыя водгукі і словы вялікай удзячнасці.
Дзякуй і Вам, неабыякавыя да роднай культуры, традыцый і мовы вучні і настаўнікі нашага раёна!

А. КАМІСАРАВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава”