2.0546
2.2794
3.1313

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

01.08.2018 17:48

Старт жатве дали районные "Зажинки"

Старт жатве дали районные "Зажинки"

Гулам матораў збожжаўборачных камбайнаў напоўнілася на мінулым тыдні наваколле каля з’езду з аўтамагістралі М1 на вёску Млёхава. Там, на жытнёвым полі філіяла “Вялікія Навасёлкі”  УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, раённым святам “Зажынкі” быў дадзены старт жніву на Барысаўшчыне.

Па даўняй добрай традыцыі дзяўчаты ў нацыянальных строях караваем сустрэлі ганаровых гасцей свята – першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Алега Князева, старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў Алену Зяблікаву і дырэктара філіяла “Вялікія Навасёлкі” Вячаслава Чарнуху.
– Сёння на Барысаўшчыне свята першага снапа – хлебаробы пачынаюць уборку новага ўраджаю, – адзначыў, звяртаючыся да прысутных кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, а таксама камбайнераў і вадзіцеляў філіяла “Вялікія Навасёлкі”, Алег Сяргеевіч. – У словах народнай мудрасці “Па працы і гонар” бярэ выток адзін з асноўных законаў, па якому жыве наш народ, з галоўным багаццем у працавітасці чалавека, яго майстэрстве і самааддачы любімай справе. У рабоце хлебароба гэтыя якасці набываюць асаблівае значэнне, таму што хлеб – сапраўды галоўнае багацце на зямлі. Жніво – заўсёды гарачая пара. Гэта экзамен на ўменне працаваць з поўнай аддачай і напружаннем, выпрабаванне на трываласць. Галоўная задача сёння – убраць хлеб якасна, працуючы сумленна, не пакінуўшы ў полі ні аднаго каласка. Ад імя Барысаўскага райвыканкама і ад сябе асабіста віншую вас з пачаткам збожжаўборачнай кампаніі, жадаю ўсім моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і поспехаў у высакароднай справе. З добрым хлебам! Жніво-2018 – у добры шлях!
І дырэктар філіяла “Вялікія Навасёлкі” Вячаслаў Чарнуха, вітаючы ўдзельнікаў раённых “Зажынак”, пажадаў усім прысутным поспехаў, моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я і менш паломак камбайнаў. Каб удалося ў сціслыя тэрміны справіцца з пастаўленай задачай па ўборцы збожжавых культур.
Ганаровае права ўзняць сцяг жніва-2018 было прадастаўлена пераможцу мінула-годняга раённага спаборніцтва сярод камбайнераў Дзмітрыю Кукалеўскаму. Дзмітрый Міхайлавіч летась на камбайне “Лексіён-560” убраў 521 гектар збажыны і намалаціў 2082 тоны зерня.
Протаіерэй храма святога архангела Міхаіла айцец Віктар прачытаў малебен, асвяціў камбайны, камбайнераў і ўсіх прысутных святой вадой і благаславіў на добрую справу. А ўдзельніцы фальклорнага калектыву “Мядоцкая талака” Мётчанскага СДК, спяваючы старадаўнія абрадавыя песні, сярпамі нажалі некалькі снапоў жыта і паставілі іх у “бабку”.
Першы ж сноп ураджаю-2018, як сімвал бясконцага жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця, заможнасці і гаспадарлівасці, быў уручаны начальніку райсельгасхарчу Алегу Князеву. З наказам-пажаданнем, каб у засеках раёна было столькі тон збожжа, колькі зярнятак у калоссі гэтага снапа. А гаспадару раённага свята – дырэктару філіяла Вячаславу Чарнуху – надзелі на шыю вянок з жытнёвага калосся новага ўраджаю.
Пасля невялікага выступлення на імправізаванай сцэне самадзейных артыстаў народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Братка беларус” Вячаслаў Пятровіч даў камбайнерам каманду “Па машынах!”, і тыя зноў абудзілі наваколле гулам матораў.
У эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту “А” кіраўнік сельгаспрадпрыемства паведаміў, што да дня правядзення раённых “Зажынак” у гаспадарцы ўжо паспелі зжаць азімы рапс на плошчы 670 гектараў, намалаціўшы тысячу тон масланасення. Пасля чаго пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур, якія сёлета размешчаны на плошчы 2200 гектараў. Вячаслаў Пятровіч запэўніў, што ў гаспадарцы было зроблена ўсё неабходнае для атрымання добрага ўраджаю збажыны. І цяпер камбайнеры прыкладуць усе свае сілы, вопыт і старанне для таго, каб убраць вырашчаны хлеб своечасова і без страт.
Першыя намалоты паказалі, што ўраджайнасць азімага жыта перавышае 60 цэнтнераў з гектара, а азімая трыцікале дае каля 40 цэнтнераў.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
22.08.2019 10:30
21.08.2019 16:30
10.07.2019 10:18
06.08.2019 15:12