2.0455
2.2629
3.207
25.10.2019 13:00

26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

У праграме фестывалю:

11.20 – дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў да 60-х гадоў ХХ стагоддзя рэгіёнаў Мінскай вобласці, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі «Пасагі»;

12.00 - 15.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю. Конкурсная праграма «Мая зямля – маё натхненне»;

15.00 – 16.00 – канцэртнае выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласц;

16 00 – 17.00 – канцэрт арт-гурта «Беларусы»;

17.00 – урачыстасць з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. Узнагароджванне калектываў-удзельнікаў. Гала-канцэрт пераможцаў. Урачыстае закрыццё фестывалю.

У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. Для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходнай умовай для аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага, неардынарнага) нумара з удзелам аднаго ці больш аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.

Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.  

У рамках фестывалю 25 кастрычніка 2019 г. адбыдзецца канцэрт памяці кампазітара, народнага артыста СССР, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ігара Лучанка. Канцэрт падрыхтаваны
ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”.

Пачатак – у 18.00.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER