Курсы валют недоступны

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

16.05.2019 09:42

Чаму Меша не мае хаты

13 мая у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча беларускай пісьменніцы Надзеі Ясмінска з вучнямі 3 “А” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”, якая прэзентавала новую кнігу “Чаму Меша не мае хаты?”.

Чаму Меша не мае хаты

Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькія i дарослыя слухачы змаглі пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую расказала і паказала Надзея Ясмiнска.

Вучні з захапленнем слухалі аповед пісьменніцы пра прыгоды Мешы.

Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі на памяць аўтографы ад аўтара.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
22.08.2019 10:30
21.08.2019 16:30
10.07.2019 10:18
06.08.2019 15:12