2.0625
2.3094
3.2251

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

12.04.2019 09:14

ТАКТЫКУ ВЫЗНАЧАЮЦЬ, ЗЫХОДЗЯЧЫ З УМОЎ

Падчас наведвання аграрна-жывёлагадоўчай гаспадаркі “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” на машынным двары сцяг працоўнай славы быў узняты ў гонар механізатараў, якія напярэдадні дабіліся лепшых вынікаў на падрыхтоўцы глебы, падкормцы азімых і сяўбе ранніх яравых збожжавых культур.

ТАКТЫКУ ВЫЗНАЧАЮЦЬ, ЗЫХОДЗЯЧЫ З УМОЎ

 

Так, напрыклад, Яўген Косаў на трактары “МТЗ-1221” з агрэгатам “РУ-1600” за мінулы дзень унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 100 гектараў і выканаў заданне на 232 працэнты. Аляксандр Сыцік на трактары “МТЗ-2022” з культыватарам “КЧ-5,1” падрыхтаваў глебу на плошчы 46 гектараў, выканаўшы дзённае заданне на 205 працэнтаў. Сяргей Быкаў на трактары “ФЭНДТ-930” з пасяўным агрэгатам “РАБЭ” пасеяў збожжавыя культуры на плошчы 38 гектараў, выканаўшы дзённае заданне на 147 працэнтаў.

Як паведаміў кіраўнік АЖГ “Траянаўка” Уладзімір Гудзь, гэтай вясной гаспадарцы неабходна пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы 380 гектараў і 290 гектараў аднагадовых траў на зялёны корм. Акрамя гэтага, патрэбна падсеяць 100 гектараў шматгадовых траў, на такой жа плошчы правесці перазалужэнне малапрадуктыўных сенажацяў і пашы, а таксама пасеяць 270 гектараў кукурузы, у тым ліку 50 гектараў на зерне.

Да таго часу Аляксей Бабавоз на самаходным апырсквальніку “Раса” ўжо зрабіў першую падкормку азімых збожжавых культур КАСам на ўсёй плошчы 1020 гектараў. І, па сутнасці, заканчваў падкормку азімага рапсу, які сёлета размяшчаецца на 400 гектарах, механізатар Яўген Косаў на трактары “МТЗ-1221” у счэпе з агрэгатам “РУ-1600”.

Была пасеяна ўжо сумесь гароху з аўсом на плошчы 50 гектараў, пасля чаго механізатар Сяргей Быкаў на трактары “ФЭНДТ-930” з камбінаваным пасяўным агрэгатам “РАБЭ” пераключыўся на сяўбу аўса. Вопытны трактарыст працуе з сямі гадзін раніцы і да васьмі вечара, таму больш чым у паўтара раза перавыконвае даведзеныя дзённыя заданні. На падсеве траў працаваў механізатар Сяргей Мыцько на трактары “МТЗ-82” з сеялкай “СПУ-6”.

На падрыхтоўцы глебы былі заняты тры адзінкі: Юрый Цябус на трактары “МТЗ-3022” з эксперыментальным культыватарам, які за адзін праход апрацоўвае паласу шырынёй дванаццаць метраў, Аляксандр Сыцік на “МТЗ-2022” з культыватарам “КЧ-5,1”, а таксама Сяргей Мазанік на “МТЗ-1221” з культыватарам “КЧ-3,6”.

Пасля праходу культыватараў на палеткі выходзілі па паўтара дзясятка завадчан і выязджаў камнепадборшчык для ачысткі палёў ад камення.

– Напярэдадні пасяўной кампаніі нашы механізатары прайшлі медыцынскія агляды, інструктажы па тэхніцы бяспекі і захаванню мер пажарнай бяспекі, – паведаміў Уладзімір Уладзіміравіч. – На іх агульным сходзе былі абмеркаваны задачы на пасяўную, умовы аплаты працы, а таксама меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання за перавыкананне даведзеных заданняў пры ўмове якаснай работы і захавання патрабаванняў тэхналогіі і тэхнічных рэгламентаў.

Дзякуючы дапамозе з боку кіраўніцтва завода “БАТЭ” створан неабходны запас паліва і змазачных матэрыялаў, і амаль пад поўную патрэбнасць гаспадарка забяспечана мінеральнымі тукамі. Акрамя фосфарных угнаенняў, з-за дэфіцыту якіх даводзіцца ўносіць іх у мінімальных дозах, але не менш чым па аднаму цэнтнеру дзеючага рэчыва на
гектар.

Паводле сцвярджэння кіраўніка, пасля завяршэння падсеву траў уключыўся ў работу Аляксандр Сыцік на “МТЗ-3022 з сеялкай “Амазонія”, таму з’явілася рэальная магчымасць закончыць сяўбу яравых збожжавых культур да 10 красавіка. Пры гэтым Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што тактыку правядзення пасяўной кампаніі ў гаспадарцы вызначаюць, зыхо-дзячы з умоў надвор’я і стану пасеваў азімых культур. Так, паколькі азімае жыта і частка пасеваў азімай пшаніцы выйшлі з зімы не ў вельмі добрым стане, з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання мінеральных угнаенняў давялося першыя падкормкі такіх пасеваў рабіць у два прыёмы, невялікімі дозамі, з некаторай разбежкай у часе. Пры гэтым дзеючыя рэчывы тукаў выкарыстоўваюцца найбольш эфектыўна і павінны даць максімальную аддачу.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
17.06.2019 11:30
17.06.2019 11:00
14.06.2019 16:00
14.06.2019 14:30