2.0309
2.2847
3.2347

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

27.12.2018 12:00

ВЛАДИМИР ЛАЙКОВ – ПОБЕДИТЕЛЬ КОНКУРСА

12 снежня 2018 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

ВЛАДИМИР ЛАЙКОВ – ПОБЕДИТЕЛЬ КОНКУРСА

12 снежня 2018 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава. Гэта пра яго ў свой час трапна выказаўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін: “Я думаю, што імя Чынгіза Айтматава застанецца надоўга ў сусветнай літаратуры, бо талент яго бясспрэчны”.
Юбілей Чынгіза Айтматава шырока адзначаецца ў нашай краіне. 26 лістапада прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і прэм’ер-міністрам Кіргізскай Рэспублікі Мухаметкалы Абдулгазіевым ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты памятны знак Чынгізу Айтматаву ў аднайменным парку горада Мінска.
Год таму назад часопіс “Маладость” аб’явіў конкурс эсэ “Мой Чынгіз Айтматаў”. Напярэдадні юбілею славутага пісьменніка былі падведзены вынікі конкурсу. Прыемна паведаміць, што ў ліку пераможцаў апынуўся і наш зямляк, настаўнік Мётчанскай сярэдняй школы Уладзімір Піліпавіч Лайкоў. Мы шчыра віншуем аўтара эсэ “Роздум пра Чынгіза Айтматава пад векавым вязам”.
Дарэчы, эсэ Уладзіміра Лайкова друкуецца ў снежаньскім нумары часопіса “Маладосць” за гэты год.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
318
16.07.2019 15:31
11.07.2019 08:24
10.07.2019 10:18
27.06.2019 12:30