2.122
2.4042
3.1935

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

05.12.2018 14:29

Майстар-клас па кераміцы “Анёл-спюшка”

Не так шмат часу засталося да самага яркага і чароўнага свята, якое чакаюць і дзеці, і дарослыя, – Новага году. Падрыхтоўка да свята закружыць ў карагодзе прыемных клопатаў: складанне меню, паход за елкай і яе ўпрыгожванне цацкамі і гірляндамі, выбар для самых родных і блізкіх людзей падарункаў. Сёння ў крамах поўна ўсялякіх рэчаў, але ў іх няма той цеплыні, якую можна адчуць у вырабах сапраўдных майстроў, рэчы якіх не хочацца выпускаць з рук.

Майстар-клас па кераміцы “Анёл-спюшка”

Але ж і не толькі майстра можа зрабіць душэўную рэч. Калі самому сесьці і сваімі рукамі звязаць, пашыць, зляпіць падарунак і ўкласці ў яго толькі самыя цёплыя і шчырыя пачуцці, то гэта будзе самы лепшы, самы дарагі падарунак на свеце, бо ён будзе ісці ад сэрца.

У Цэнтры традыцыйнай культуры пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Янкоўскай прайшоў майстар-клас па лепцы з гліны анёла-сплюшкі, які ва ўсіх атрымаўся вельмі пяшчотным і непаўторным.

http://www.borisov.gov.by

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
82
14.12.2018 14:30
13.12.2018 15:30