2.0341
2.2787
3.2311

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

26.10.2018 13:55

Падмурак ураджаю закладваецца восенню

Па выніках сёлетняй уборачнай кампаніі СУП “Зачысце Агра” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія дасягнулі найбольшага тэмпу росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы) да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў, найбольшага валавога збору зерня на адзін бала-гектар пасяўной плошчы. У гаспадарцы атрымалі з кожнага гектара па 33,6 цэнтнера збожжавых і зернебабовых культур, што на 4 цэнтнеры перавысіла ўраджайнасць папярэдняга года. Валавы збор збожжа склаў 3,5 тысячы тон.

Падмурак ураджаю закладваецца восенню

 

Паводле слоў дырэктара ўнітарнага прадпрыемства Аляксандра Курэцкага, у наступным годзе земляробы гаспадаркі маюць намер дабіцца яшчэ больш высокіх паказчыкаў і па ўраджайнасці, і па валавому намалоту збожжа. І ўжо зараз, восенню, тут робіцца ўсё магчымае для таго, каб закласці трывалы падмурак будучага ўраджаю.
– З мэтай павелічэння валавога збору збожжа мы вырашылі пашырыць пасяўныя плошчы як пад азімымі, так і пад яравымі збожжавымі культурамі,– паведаміў Аляксандр Мікалаевіч.– Азімыя пасеяны на плошчы 1000 гектараў, што на 350 гектараў перавышае леташнюю плошчу. І яравых збіраемся пасеяць паўтысячы гектараў, прыбавіўшы да сёлетняга года 200 гектараў. Завяршылі закладку сіласу ў аб’ёме 8 тысяч тон з кукурузнай масы, ураджайнасць якой перавысіла 270 цэнтнераў з гектара. На сілас і зялёны корм кукуруза ўбрана з плошчы 310 гектараў. Акрамя гэтага, 20 гектараў кукурузы абмалочана на зерне, ураджайнасць якога перавысіла 100 цэнтнераў з гектара, а валавы намалот склаў 220 тон. Пераважная большасць кукурузнага зерня сплюшчана і запакавана ў поліэтыленавы рукаў, у якім надзейна і доўгі час захоўваюцца ўсе пажыўныя рэчывы. Сплюшчанае зерне кукурузы будзе выкарыстана на корм буйной рагатай жывёле, а астатнюю яго частку скормяць малым цялятам.
Дарэчы, сянажнай масы нарыхтавана таксама 8 тысяч тон, але закладка сенажу працягваецца і ў гэтыя дні з трэцяга ўкосу шматгадовых траў так званай максімаўскай зоны. На нарыхтоўцы сенажу працуе Мікалай Мядзел на кормаўборачным камбайне “КВК-800”, а бесперабойную адвозку здробненай масы да сянажных траншэй забяспечваюць механізатары Дзмітрый Клімковіч і Сяргей Цімаховіч на трактарах “МТЗ-82”, Сяргей Пятровіч на “МТЗ-1221” з прычэпамі “ПІМ-30” і “ПІМ-40” адпаведна. А таксама вадзіцель аўтамашыны “МАЗ-555” Рыгор Скавародкін. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы травяністых кармоў назапашана па 32 цэнтнеры кармавых адзінак, што амаль на 4 цэнтнеры перавышае запланаваны паказчык.
У гэтыя дні ў гаспадарцы арганізавана ўнясенне ў глебу і заворванне арганічных угнаенняў, якіх мяркуецца з восені ўнесці не менш чым 10 тысяч тон, а ўсяго па году – каля 30 тысяч тон. Вядзецца таксама і ворыва зябліва. У складзе звяна па ўнясенню арганічных угнаенняў працуюць машыніст пагрузчыка “Амкадор-332” Павел Брэль, а таксама механізатары Павел Макрыцкі, Васіль Сяродкін і Ігар Шобік на трактарах “МТЗ-82” з прычэпамі-раскідвальнікамі “ПРТ-7”. Працуючы практычна ўвесь светлавы дзень, яны штодзённа ўносяць у глебу 750-800 тон “вітамінаў урадлівасці”, якія ўслед і заворваюцца.
Адзін з вопытнейшых механізатараў гаспадаркі Дзмітрый Курыловіч на энерганасычаным трактары “МТЗ-3522” з дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі “ППО-9-45” за дзень узорвае да 25 гектараў глебы пры даведзеным заданні 18 гектараў. Перавыконвае дзённыя заданні і працуючы на ворыве механізатар Віктар Кляшчонак на трактары “МТЗ-1221” з плугамі “ППО-4-40”. Да сярэдзіны мінулага тыдня ў гаспадарцы было ўзарана зябліва больш чым 600 гектараў з запланаваных 800 гектараў.
Акрамя гэтага, падзяліўся планамі Аляксандр Курэцкі, ёсць намер пера-араць восенню дыска-плугам яшчэ і каля 100 гектараў малапрадуктыўных шматгадовых траў на асушаных тарфяніках, з тым каб вясной перазалужыць іх. Паводле яго слоў, у гаспадарцы патрабуе перазалужэння не адна сотня гектараў кармавых угоддзяў, сенажацяў і пашы, на якіх гэта работа праводзілася апошні раз больш чым пяць гадоў таму назад, і аддача іх ужо невысокая. А для больш эфектыўнага выкарыстання энерганасычаных трактароў з шыроказахватнымі камбінаванымі глеба-апрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі праводзіцца работа па ліквідацыі малаконтурных палёў і аб’яднанню іх у большыя масівы. Вось і падчас наведвання гаспадаркі за вёскай Новае Сяло механізатар Дзмітрый Курыловіч заворваў раскіданыя арганічныя ўгнаенні на масіве ў 60 гектараў, у які ўвайшлі пяць існаваўшых раней дробных палёў.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
16.07.2019 15:31
10.07.2019 10:18
27.06.2019 12:30