2.0495
2.2602
3.2073

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

08.11.2019 14:30

Таленты Барысаўшчыны – на фестывалі народнай творчасці

XVI абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” прайшоў у Пухавіцкім РЦК. У свяце прынялі ўдзел 30 аматарскіх калектываў Мінскай вобласці. Барысаўскі раён прадставіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Каралi” пры падтрымцы вакальнай групы педагогаў і дзіцячага калектыву “Сюрпрыз” Старабарысаўскай ДШМ, а таксама ансамбля спартыўнага бальнага танца “Карнавал” Палаца культуры імя М. Горкага.

Свята пачалося з дэманстрацыі традыцыйных вясельных касцюмаў першай паловы ХХ стагоддзя. Гледачы з цікаўнасцю разглядалі прыгожыя карункавыя сукенкі, элегантныя касцюмы. У зале панавала атмасфера мінулага.Галоўнай падзеяй фестывалю, безумоўна, стаў конкурс “Мая зямля – маё натхненне”, у якім удзельнікам неабходна было прэзентаваць арыгінальны нумар з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Барысаўчане прадставілі фантазію па матывах кінастужкі “А зоры тут ціхія…”, прысвяціўшы нумар 75-годдзю Вялікай Перамогі. У аснову выступлення лягла опера К. Малчанава, прафесійна аранжыраваная А. Лабавіковай і В. Балабанавым. Рэжысёрам выступіў І. Куніцкі. Выканаўцы з Барысава падарылі публіцы невялічкі музычны спектакль. Вікторыя Астапава, Андрэй Быкаў і Васіль Шутко здзівілі чысцінёй голасу і майстэрствам выканання. Удзельнікі ансамбля спартыўнага бальнага танца “Карнавал” барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага пад кіраўніцтвам Н. Ракоўскай упрыгожылі нумар цудоўным танцам. Відэасуправаджэнне, створанае Г. Жупіным, арганічна дапоўніла нумар і ажывіла яго.Выступленне было настолькі кранальным і яркім, што гледачы доўга не хацелі развітвацца з артыстамі. Журы таксама высока ацаніла прадстаўлены нумар, узнагародзіўшы барысаўчан дыпломам “За захаванне аркестравых традыцый”. Карысным дадаткам да гэтага стала прызнанне публікі і, безумоўна, ноўтбук, які стане выдатным памочнікам у падрыхтоўцы новых творчых нумароў.Напрыканцы фестывалю для прысутных выступіў  арт-гурт “Беларусы”, запаліўшы публіку энергіяй сваіх спеваў.

Таленты Барысаўшчыны –  на фестывалі народнай творчасці

Свята пачалося з дэманстрацыі традыцыйных вясельных касцюмаў першай паловы ХХ стагоддзя. Гледачы з цікаўнасцю разглядалі прыгожыя карункавыя сукенкі, элегантныя касцюмы. У зале панавала атмасфера мінулага.
Галоўнай падзеяй фестывалю, безумоўна, стаў конкурс “Мая зямля – маё натхненне”, у якім удзельнікам неабходна было прэзентаваць арыгінальны нумар з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Барысаўчане прадставілі фантазію па матывах кінастужкі “А зоры тут ціхія…”, прысвяціўшы нумар 75-годдзю Вялікай Перамогі. У аснову выступлення лягла опера К. Малчанава, прафесійна аранжыраваная А. Лабавіковай і В. Балабанавым. Рэжысёрам выступіў І. Куніцкі. Выканаўцы з Барысава падарылі публіцы невялічкі музычны спектакль. Вікторыя Астапава, Андрэй Быкаў і Васіль Шутко здзівілі чысцінёй голасу і майстэрствам выканання. Удзельнікі ансамбля спартыўнага бальнага танца “Карнавал” барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага пад кіраўніцтвам
Н. Ракоўскай упрыгожылі нумар цудоўным танцам. Відэасуправаджэнне, створанае Г. Жупіным, арганічна дапоўніла нумар і ажывіла яго.
Выступленне было настолькі кранальным і яркім, што гледачы доўга не хацелі развітвацца з артыстамі. Журы таксама высока ацаніла прадстаўлены нумар, узнагародзіўшы барысаўчан дыпломам “За захаванне аркестравых традыцый”. Карысным дадаткам да гэтага стала прызнанне публікі і, безумоўна, ноўтбук, які стане выдатным памочнікам у падрыхтоўцы новых творчых нумароў.
Напрыканцы фестывалю для прысутных выступіў арт-гурт “Беларусы”, запаліўшы публіку энергіяй сваіх спеваў.

Таццяна САКОВІЧ

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER