2.0566
2.2759
3.1349

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

05.06.2019 15:00

Апошнія акорды навучальнага года

Для вучняў Барысаўшчыны доўгачаканы апошні званок прагучаў напрыканцы мая. Па традыцыі самым таленавітым і сумленным навучэнцам за стараннасць уручылі граматы. Асаблівым гэта радаснае і ў той жа час сумнае свята было для выпускнікоў, сярод якіх стаялі будучыя ўрачы, праграмісты, перакладчыкі, інжынеры... Бацькі і настаўнікі адпраўлялі іх у новае жыццё з усмешкамі і слёзамі. Хлопцы і дзяўчаты с чырвонымі стужкамі грацыёзна кружыліся ў вальсе, хорам пелі песні аб школьным жыцці і пускалі ў неба дзясяткі рознакаляровых шароў. На ўрачыстым развітанні з дзяцінствам у беларускамоўнай гімназіі №2 пабывала карэспандэнт “А”.

Апошнія акорды навучальнага года

На лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка, на тварах прыгожых выпускнікоў чыталіся розныя эмоцыі: адны радаваўся таму, што наперадзе чакае светлае будучае, другія хваляваліся за няпросты перыяд – выпускныя экзамены і ўступную кампанію, трэція не хацелі развітвацца са школьнымі буднямі. Але ўсе разумелі, што ў жыцці адкрываецца новая старонка, а ў родную гімназію яны заўсёды могуць прыходзіць у якасці жаданых гасцей.
Дзякуючы намаганням таленавітых вучняў, дапамозе мудрых настаўнікаў, падтрымцы бацькоў навучальны год прынёс гімназіі шмат дастойных перамог у творчых, інтэлектуальных і спартыўных конкурсах. У скарбонцы школы з’явіліся новыя дасягненні: дыплом ІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і па-хвальны водгук на заключным этапе алімпіяды ў Яны Сіваковай, дыплом ІІІ ступені па геаграфіі атрымаў Сямён Няхай, дыпломы ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры – Ульяна Куракевіч і Анастасія Крыванос. Акрамя таго, Яна Сівакова і Ульяна Куракевіч заваявалі дыпломы міжнароднага і абласнога ўзроўняў на навукова-практычных канферэнцыях.
– Дарагія выпускнікі, вы пераадольваеце адзін з найважнейшых этапаў у жыцці – заканчэнне гімназіі. З гэтага часу вы будзеце здавать экзамены новаму настаўніку, імя якому – жыццё. Мы жадаем вам гладкай жыццёвай дарогі, добрых сяброў, поспехаў і самых лёгкіх выпрабаванняў! Праз усё жыццё пранясіце дух гімназічнага таварыства, сардэчную падзяку і ўдзячнасць вашым настаўнікам, – адзначыў дырэктар гімназіі Анатоль Забароўскі.
Звяртаючыся да дзевяцікласнікаў, якія вырашылі працягнуць навучанне ў гімназіі, Анатоль Станіслававіч пажадаў ім удачы ў дасягненні пастаўленай мэты, поспехаў, лёгкасці ў засваенні матэрыялу і надзейных сяброў. Апошнія два гады, па яго словах, будуць для іх насычанымі і цікавымі, пашыраць кругагляд і папоўняць скарбонку новых ведаў. Астатнім вучням кіраўнік установы пажадаў выдатнага адпачынку, станоўчых эмоцый і радасных момантаў.
Свята было насычана яркімі танца-вальнымі і песеннымі нумарамі. Па традыцыі першакласнікі адпраўлялі ў новы шлях старшакласнікаў-выпускнікоў, падарылі ім медалі з выявай герба ўстановы. Напрыканцы прагучаў апошні званок – сімвал развітання з дзяцінствам і прыемнай школьнай парой. Званочак быў у руках першакласніцы Анастасіі Макрак, якую нёс вучань 11 класа Кірыл Заяц.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
22.08.2019 10:30
21.08.2019 16:30
10.07.2019 10:18
06.08.2019 15:12