2.0352
2.3169
3.2365

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

23.05.2019 13:30

«Люблю мой край, старонку гэту...»

21 мая ў музычнай зале ДУА «Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна» адбыўся фестываль чытальнікаў «Люблю мой край, старонку гэту...».

«Люблю мой край, старонку гэту...»

Фестываль аб'яднаў вучняў першых класаў Лошніцкай сярэдняй школы, Лошніцкай гімназіі і выхаванцаў старэйшых груп Лошніцкага яслей-сада, якія выразна і таленавіта ў Год малой Радзімы расказвалі на памяць вершы беларускіх паэтаў пра нашу Радзіму.

Завіталі на фестываль і госці: паэтка Клаўдзія Сямёнаўна Пятрушэнка і вясёлы Нязнайка.

Клаўдзія Сямёнаўна звярнулася да прысутнічых з прыветным словам, расказала пра тое, як і аб чым яна піша вершы, а таксама падаравала ў бібліятэку дзіцячага сада кніжкі з дзіцячымі вершамі.

Не абыйшоўся фест без танцаў і песняў.

Педагогі і бацькі адмецілі важнасть фестывалю для работы ў напрамку пераемнасці сямейнага выхавання, дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі, выказалі пажаданне, каб фестываль чытальнікаў сярод устаноў адукацыі аграгарадка Лошніца правоздіўся штогод.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі дыпломы ДУА «Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна».

Адміністрацыя Лошніцкага яслі-сада Барысаўскага раёна выказвае ўдзячнасць педагагічным калектывам ДУА «Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна», ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна», ДУА «Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна» і асабліва Клаўдзіі Сямёнаўне Пятрушэнка за дапамогу ў правядзенні фестываля чытальнікаў.

http://www.rooborisov.by/

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
238