2.0999
2.4078
3.215

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

11.09.2018 09:10

Дзень прафілактыкі

4 верасня для вучняў 3-11 класаў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі, які падрыхтавалі і правялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. і інспектар ДАІ Барысаўскага РАУС Дземьяновіч А.Э.

Дзень прафілактыкі

У рамках рэспубліканскай акцыі "Увага - дзеці!" Аляксей Эдуардавіч нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін па дарозе ў гімназію і дадому, наяўнасці маршрутаў бяспечнага руху "Дом-Гімназія-Дом" у кожнага вучня, абавязковым нашэнні флікераў і святловяртаючых элементаў, а таксама аб абавязковым выкананні правілаў дарожнага руху. Кацярына Ігараўна пазнаёміла вучняў з правіламі ўнутранага распарадку і рэжымам работы гімназіі, нагадала падлеткам асноўныя артыкулы адміністратыўнага і крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія павінны ведаць і выконваць не толькі дарослыя, але і непаўналетнія. Вучні яшчэ раз успомнілі правілы пажарнай бяспекі. Была праведзена гутарка аб забароне знаходжання непаўналетніх без суправаджэння законных прадстаўнікоў з 23.00 да 06.00 не дома, ужывання наркатычных сродкаў, курэння, ужывання алкаголю і піва, выкананне правілаў дарожнага руху і правіл этычных паводзін у грамадскіх месцах. Пры цяжкіх сямейных абставінах і іншых жыццёвых сітуацыях вучні заўсёды могуць звярнуцца да спецыялістаў СППС гімназіі.

Кацярына Ракіцкая

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

21.10.2018 21:19
19.10.2018 20:51