2.112
2.417
3.2096

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

21.11.2017 00:24

Восеньскі кірмаш

Гэй, добрыя людзі!
Паглядзіце, што будзе!..
На кірмаш спяшайцеся,
Грошай набірайцеся…

Восеньскі кірмаш

З такімі словамі, хлебам-соллю 17 лістапада сустрэлі гасцей на восеньскім кірмашы навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Кірмаш ужо каторы год паводзіцца напрыканцы Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. У арганізацыі і правядзенні кірмашу прымалі ўдзел вучні, бацькі, настаўнікі, працаўнікі Забашавіцкага сельскага дома культуры.

Завітаў на свята і “жытнёвы каласок” са сваімі загадкамі. Задорна праспявалі песню “Мы жывём у Беларусі” вучні пачатковых класаў. А колькі народных песень прагучала ў выкананні вакальнай групы “Вечарніца”! Артысты, прадстаўнікі розных класаў, падчас тэатралізаванага выступлення здолелі развесяліць і зацікавіць гасцей, “заразіць” іх святочным настроем.

Кірмаш здзівіў багаццем хатняй кандытарскай выпечкі. Кожны клас, апроч прысмакаў, рыхтаваў мастацкія кампазіцыі з агародніны, кветак… А якія назвы кампазіцый! Мілагучныя, лаканічныя, з гумарам і, што, бадай, самае важнае, — трапныя!

Навучэнцам спадабалася быць у ролі прадаўцоў, прадстаўляць уласны тавар. І гандляры, і пакупнікі засталіся задаволены кірмашом. Свята душэўнага цяпла, гасціннасці і весялосці скончылася, але толькі дзеля таго, кб зноў пацешыць усіх ужо ў наступным годзе.

 Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа”
 Ліпніцкая М.А.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
2964

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить