1.9984
2.3272
3.1481

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

10.05.2018 16:16

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Насычаным і пазнавальным атрымаўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў школьнай бібліятэцы гімназіі №3, які праходзіў пад эгідай Года малой радзімы. Да вучняў другіх класаў завітаў у гэтыя дні герой беларускага дзіцячага часопіса “Буся” – буслік Буся. Ды не адзін, а разам з Грошыкам, у суправаджэнні Радмілы Казлякевіч, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю рэдакцыі часопісаў “Вясёлка” і “Буся”.

Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Л. ЗАХАРЭВІЧ, бібліятэкар гімназіі №3
Радміла Аляксандраўна пазнаёміла дзяцей і настаўнікаў з выданнямі, якія выходзяць у межах унікальнай кніжнай серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка», а дапамагалі ёй – героі часопіса «Вясёлка»: Вася Вясёлкін, ролю якога выканаў другакласнік Савелій Ігнатовіч, і лялькі – буслік Буся і Грошык. Яны праводзілі з дзецьмі вясёлыя гульні з прызамі. Сустрэча суправаджалася змястоўнай слайд-прэзентацыяй і паказам урыўкаў з беларускамоўных мультфільмаў, якія вучаць дабрыні і ўзаемадапамозе. Падчас сустрэчы ў зале панаваў добры настрой, смех і нават прайшла гульня ў асацыяцыі, калі дзеці ўяўлялі сябе то парасонам, то дожджыкам, то ветрыкам. Гадзіна сустрэчы праляцела вельмі хутка, усе жадаючыя набылі для сябе асобныя нумары часопіса “Вясёлка”, кніжкі с серыі “Бібліятэка часопіса “Вясёлка”.
Для вучняў 4-х класаў было падрыхтавана мерапрыемства “Вясёлкавы карагод”, прысвечанае юбілею часопіса “Вясёлка”. У ходзе мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарамі ўзгадалі ўсе колеры нябеснай вясёлкі, а затым склалі вершаваную вясёлку, яркія колеры якой ззяюць вось ужо на працягу 60 гадоў і на старонках часопіса “Вясёлка”!!! Падчас літаратурнай гульні дзеці ўспаміналі словы на роднай мове, звязаныя з колерамі вясёлкі, адгадвалі загадкі, змешчаныя ў “Вясёлцы”. Зацікавілі хлопчыкаў і дзяўчынак “Школьныя парады ад “Вясёлкі”, якія складае для іх літаратурны рэдактар часопіса Васіль Дранько-Майсюк. Прыгожым дапаўненнем стала электронная прэзентацыя “Вясёлкавы карагод”, агучаная песняй “Весяліначка-сяброўка” і відэаролік сустрэчы з галоўным рэдактарам Уладзімірам Ліпскім на канале СТВ. Сюрпрызам для дзяцей з’явілася знаёмства з сайтам часопіса veselka.by
Вучняў 7-9 класаў чакала ў бібліятэцы віртуальнае падарожжа “Вуліцы Барысава расказваюць”. З вялікай цікавасцю падлеткі “вандравалі” разам з бібліятэкарам па вуліцах нашага горада, якія носяць імя Герояў Савецкага Саюза. Для многіх стала адкрыццём, чаму прозвішчы менавіта гэтых лю-дзей увекавечаны ў назвах вуліц:
А.Грэчка, М.Ватуцін, П.Лапацін, І.Яраш, Л.Чалоўская і іншыя ваеначальнікі і ўдзельнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Затым дзяцей чакала віктарына “Ці ведаеце вы, што.... “, якая ўключала пытанні, звязаныя з гісторыяй нашага горада, з гісторыяй малой радзімы. Вучні паказалі добрае веданне гісторыі свайго краю.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
290
Рубрики:

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

23.07.2018 09:00
22.07.2018 09:00
21.07.2018 09:00
20.07.2018 09:00
19.07.2018 09:00
18.07.2018 09:00