2.0788
2.45
3.1389

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

12.04.2018 12:50

Кампетэнцыі для вучня —вобраз яго будучыні

На базе Дяржайнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №10 г.Барысава” адбылося чарговае пасяджэнне раённага метадычнага об’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Удасканальваннне якасці адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай рабоце”. 

Кампетэнцыі для вучня —вобраз яго будучыні

Мэтай пасяджэння было стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў праз вывучэнне тэарэтычных і практычных асноў кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры, у пазакласнай рабоце.

Мерапрыемства адкрыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Іпацьева В.Ф., якая пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі работы ўстановы адукацыі, прэзентавала дзейнасць раённага рэсурснага цэнтра “Выхаванне на аснове традыцый і культуры беларускага народа”.

Настаўнік Мельнік І.А. у форме матадычнага дыялога пад назвай “Кампетэнцыі для вучня — гэта вобраз яго будучыні” пазнаёміла прысутных са структурай кампетэнтнаснага падыхода, наменклатурай ключавых кампетэнцый вучняў. Ірына Анатольеўна адзначыла, што сёння грамадства развіваецца паскоранымі тэмпамі і канкурэнтаздольнасць на такім рынку працы шмат у чым залежыць ад здольнасці чалавека набываць і развіваць уменні, навыкі, якія могуць выкарыстоўвацца або трансфармавацца ў дачыненні да цэлага шэрагу жыццёвых сітуацый, таму мы павінны рыхтаваць вучняў да жыцця, выхоўваць у іх гатоўнасць да пераменаў, развіваючы такія якасці, як мабільнасць, канструктыўнасць, уменне вучыцца.

Потым настаўнікі, працуючы у групах, стваралі праекты ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў залежнасці ад пастаўленых мэт і абаранялі свае напрацоўкі.

Пасля вучэбна-метадычнага блока настаўнік Гаўрусева Н.С. запрасіла гасцей на справаздачу творчай групы па праекце “Хрыстос уваскрос! Ён дзесь між намі…”, якая прысвячалася святкаванню Вялікадня. Вучні расказвалі пра вытокі свята, знаёмілі з традыцыйнымі абрадамі і гульнямі, значэннем сімвалаў, пранікнёна чыталі вершы. Гучалі беларускія цымбалы і гармонік. Фальклорны гурт спяваў валачобныя песні, віншуючы вучняў і настаўнікаў са святам.

Пасля падвядзенны вынікаў мерапрыемства, усе ўдзельнікі семінара атрымалі прыгожыя памятныя падарункі, створаныя вучнямі школы.

В.ІПАЦЬЕВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
1497

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить