2.1154
2.3479
3.3195
Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

11.11.2019 15:30

Экскурсія “Погляд у мінулае” у Новаянчынскім доме фальклору

Вучні 4 класа ДУА “Зачысцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна” наведалі Новаянчынскі Дом фальклору.

Экскурсія “Погляд у мінулае” у Новаянчынскім доме фальклору

Дырэктар Раіса Паўлаўна Анікеева прыемна сустрэла гасцей і правяла завочнае падарожжа “Погляд у мінулае”. У ходзе яго пазнаёміла з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі для апрацоўкі глебы і выкарыстаннем іх у сялянскім жыцці.

Маленькія госці з захапленнем слухалі, як у ранейшыя часы дзядам, бацькам жылося… Як сахой даўней аралі, як засявалі збожжа-зерне, якія традыцыі і звычаі суправаджалі святы нашых продкаў. Пасля хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе змаглі замацаваць набытыя веды.

Напрыканцы экскурсіі дырэктар прапанавала гасцям падарунак – саламянага павука, які заўсёды з’яўляўся абярэгам сям’і.

Прыемна, што з дапамогай такіх мерапрыемстваў працягваецца праца па выхаванні ў падрастаючага пакалення павагі да Радзімы, патрыятычных пачуццяў, цікавасці да вывучэння роднага краю, вуснай народнай творчасці беларусаў, побыту і нацыянальнага характару.

http://www.borisov.minsk-region.by

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
05.12.2019 08:00
05.12.2019 08:00