2.0412
2.2585
3.198

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

26.06.2019 10:30

Вновь танцует «Берагіня» …

На ўсю сілу буяе звонкае лета, напаўняюцца новымі і новымі падзеямі    самыя працяглыя па часе школьныя канікулы.

Вновь танцует «Берагіня» …

А ў памяці ўдзельнікаў фальклорнага гурта «Берагіня», што больш за дваццаць год працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раена» (далей – ДУА «Мётчанскі ВПК ДССШ Барысаўскага раена»), зноў і зноў усплываюць шчаслівыя імгненні іх творчага жыцця, якімі быў напоўнены гэты навучальны год.

Для артыстаў няма канікул – і таму ў чэрвені заваёўвалі чарговыя дыпломы пераможцаў на рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» ў г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці, у ліпені разам з барысаўчанамі адзначалі Дзень Незалежнасці, у жніўні радавалі народным мастацтвам педагагічную эліту Барысаўскага раена на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, а ў верасні святкавалі раённыя «Дажынкі».

Затым былі выступленні ў навучальных установах і арганізацыях раёна, удзел у Мінскіх адкрытых конкурсах «Кацігарошак» (апавядальнікаў народнай прозы) і «Ветразь» (выканаўцаў беларускіх народных танцаў), канцэрты ў роднай школе. Запомніліся выступленні перад дэлегацыяй з Італіі, перад удзельнікамі Дня Праекта (з 2018 года Мётчанскі ВПК ДССШ Барысаўскага раена працуе ва ўмовах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»).

Значным для ўстановы адукацыі і запамінальным для «Берагіні» быў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор». Выступілі прыгожа, ярка, адметна. Для многіх удзельнікаў форуму (а яны разумеюць каштоўнасць фальклорнага мастацтва) стала адкрыццём, што на Барысаўшчыне ёсць дзіцячы калектыў, які здолеў шляхам пераймання ад носьбітаў засвоіць самабытныя, непаўторныя, рэдкія ўзоры танцавальнай, інструментальнай, апавядальнай, спеўнай традыцыі. Падзячныя лісты арганізатараў канферэнцыі атрымалі ўсе ўдзельнікі калектыву. Высока ацэнена праца педагогаў Т.Захаравай, І.Абрамовіч, А.Абрамовіч. Заслужанымі апладысментамі віталі нязменнага мастацкага кіраўніка калектыву, вядомага ўсей Беларусі навукоўца і практыка Міколу Козенку. Дарэчы, да яго высокай дзяржаўнай узнагароды – Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, якой наш кіраўнік быў удастоены ў 2014 годзе, сёлета далучылася яшчэ адна – «Медаль Францыска Скарыны».

Заключным, справаздачным мерапрыемствам гэтага навучальнага года стала выступленне Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага гурта «Берагіня» перад роднай школьнай сям’ёй: сябрамі, настаўнікамі, бацькамі, аднавяскоўцамі. Традыцыйны «Канцэрт у майскім садзе» адбыўся 31 мая. На ім выступілі не толькі самі берагінцы, але і малодшая група «Зярняткі» – спадкаемцы «Берагіні», і самыя маленькія – дашкольнікі і першакласнікі. «Артысты» падарылі гледачам радасныя эмоцыі, бацькоў і настаўнікаў перапаўняў гонар за кожнага, хто танчыў, спяваў, іграў, апавядаў.

Пасля канцэрта кожнаму з бацькоў, чые дзеці атрымоўваюць мастацкую адукацыю ў гэтым вядомым і адметным калектыве, былі ўручаны лісты падзякі. Словы ўдзячнасці ад кіраўнікоў калектыву за клопат пра дастойнае існаванне «Берагіні», пра спрыяльныя ўмовы для яе дзейнасці былі выказаны ў адрас дырэктара ўстановы адукацыі Т.І.Варона і яго намеснікаў А.В.Крачкоўскай, М.А.Міцянінай, Г.М.Абрамовіч.

…На ўсю сілу буяе звонкае лета, напаўняюцца новымі і новымі падзеямі самыя працяглыя па часе школьныя канікулы. А наперадзе – зноў навучальны год, а, значыць, зноў праца, радасць, прыгожыя эмоцыі. Заснаванае на добрых традыцыях, школьнае жыццё зноў будзе ўзнёслым, творча насычаным, духоўна багатым. А значыць, будуць выхоўвацца ў школе сапраўдныя патрыёты роднай Бацькаўшчыны, сапраўдныя людзі зямлі беларускай!

http://www.rooborisov.by/

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
19.09.2019 14:30
06.08.2019 15:12