2.0457
2.2646
3.208
21.05.2019 15:00

Адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай

Як выглядаюць звяры, што жывуць унутры нас? Калі яны з'яўляюцца і што адчуваюць?

Адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай

Якраз пра гэта кніжка філасофскіх дзіцячых вершаў шведскага пісьменнікаУльфа Старка і ілюстратара Лінды Бундэстам. Унікальную магчымасць пазнаёміцца з перакладам гэтых твораў на беларускую мову атрымалі вучні 7 класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”.

Яны наведалі Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х. Каладзеева, дзе адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай. Дзеці змаглі пагартаць шведскае выданне кнігі, паглядзець анімаваныя ролікі, агучаныя самім Ульфам Старкам, і паслухаць, як гучаць гэтыя вершы на беларускай мове.

Наталля АЛЕЙНІК 

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
561
19.11.2019 16:00