2.1204
2.4136
3.2021

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

20.09.2018 12:32

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

Палац культуры імя М. Горкага, пр. Рэвалюцыі, 49, Барысаў

 

Уваход вольны

Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

 

 

У рамках Тыдняў Германіі 2018, якія арганізаваны Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску ў супрацоўніцтве з Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай ім. І.Х. Каладзеева, 29.9.2018 а 17.00 гадзіне ў Палацы культуры імя М. Горкага г. Барысава адбудзецца спецыяльны паказ шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

“Насферату, сімфонія жаху”

Nosferatu, eine Symphonie des Grauens

Германія, 1922, 93 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў, малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”.

 

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

“Кінемо”

“Кінемо”- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
803
13.12.2018 15:30
11.12.2018 09:00