2.0788
2.45
3.1389

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

10.05.2018 16:13

Свята сабрала гасцей багата

У рамках раённага тыдня традыцыйнай культуры «Вялікдзень на Барысаўшчыне» ў раённым цэнтры народнай творчасці адбыўся Велікодны фэст. Яго наведвальнікамі сталі не толькі людзі, якія даведаліся пра каларытнае мерапрыемства загадзя, але і выпадковыя мінакі.

Свята сабрала гасцей багата

Над плошчай 900-годдзя Барысава лунаў водар кулічоў і чуліся дынамічныя гукі беларускіх матываў. На свята завіталі лепшыя фальклорныя калектывы раёна: «Мядоцкая талака» і «Весялінка» Мётчанскага СДК, «Вяргіня» Карсакавіцкага СДК, «Суседкі» Новаянчынскага ДФ. Позірк публікі амаль на паўтары гадзіны быў прыкаваны да імправізаванай сцэны. Змяняючы адзін аднаго, артысты ўмела дэманстравалі гледачам багацце народных песень і пускаліся ў іскрамётныя традыцыйныя танцы.
Перад чароўнай сілай мастацтва не змог устаяць амаль ніхто з прысутных. Людзі з задавальненнем падпявалі і танцавалі, а самыя смелыя з іх прымалі ўдзел у народных велікодных гульнях: «Біткі», «Паляўнічы спрыт», «У які бок», «Раскруці яйка», «Качанне яек» і іншых. Вясёлыя забавы выклікалі захапленне і ўзнімалі настрой. Каб авалодаць адной з традыцыйных тэхнік афарбоўкі яйка, госці ўдзельнічалі ў майстар-класе па аздабленню велікоднага сувеніра.
Гасцінныя калектывы Барысаўшчыны прыехалі не з пустымі рукамі. На свята, акрамя песень і танцаў, яны прывезлі кулічы. Дарэчы, нагуляўшы апетыт, жадаючых з’есці кавалачак зробленай умелымі рукамі і з душой булкі было шмат.
У фае гасцей чакала яскравая выстава «Велікодныя фантазіі», дзе былі прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва таленавітых майстроў нашага краю. Работы гарманічна спалучалі ў сабе традыцыйныя і сучасныя тэхнікі выканання.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
465

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить