2.1222
2.4045
3.1867

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

14.09.2018 09:15

Пра бяспеку ў шпіталі

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць выступы ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Пра бяспеку ў шпіталі

Начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па НС Уладзімір Пікуза правёў сустрэчу з працоўным калектывам установы аховы здароўя «Шпіталь № 2».

У рамках выступу Уладзімір Мікалаевіч асаблівую ўвагу надаў пытанню забеспячэння бяспекі дзяцей, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Ён таксама звярнуўся да прысутных з напамінаннем аб тым, што навучанне правілам бяспекі павінна праводзіцца з ранняга дзяцінства. Але для таго, кааб чамусьці навучыць сваё дзіця, неабходна самому ведаць правілы бяспекі і быць заўсёды станоўчым прыкладам для дзяцей.

Нягледзячы на ​​тое, што большасць работнікаў пражывае ў кватэрах, галоўны выратавальнік Барысаўшчыны надаў увагу падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду, бо ў большасці на дачы ці ў бацькоў у сельскай мясцовасці ёсць печ, якую неабходна ўтрымліваць у спраўным стане і выконваць правілы бяспекі пры яе эксплуатацыі .

Большую частку выступу Уладзімір Мікалаевіч прысвяціў пажарам па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электрычных прыбораў. Ён нагадаў, што ўключаныя ў сетку і пакінутыя ў «рэжыме чакання» электрычныя прыборы з'яўляюцца патэнцыяльнымі крыніцамі ўзгарання. Іх неабходна адключаць ад сеткі пасля выкарыстання, сачыць за спраўнасцю.Таксама Уладзімір Мікалаевіч рэкамендаваў у мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі абсталяваць домаўладанні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і прывёў прыклады выратавання жыццяў людзей дзякуючы гэтаму прыбору.

http://minobl.mchs.gov.by/

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
15.11.2018 21:49