Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

10.12.2019 15:30

О безопасности – каждому

Галоўнай мэтай месячніка пажарнай бяспекі, які праводзіцца з 4 па 26 снежня 2019 года на тэрыторыі Барысаўскага раёна з’яўляецца адзнака падрыхтаваннасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду роўна як і імкненне павысіць ўзровень бяспекі насельніцтва.

О безопасности – каждому

Таксама сярод галоўных мэт акцыі вызначана зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца ў выніку невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, азнаямленне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый аказваць паслугі ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Суб'екты прафілактыкі сумесна з работнікамі МНС штодня праводзяць маштабную тлумачальную працу сярод насельніцтва, інфармуюць грамадзян аб аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна, тлумачаць аб адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам, за невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. З бацькамі асобна праводзяцца гутаркі аб забароне пакідаць дзяцей без нагляду. У працэсе пажарна-тэхнічнага абследавання домаўладання пры выяўленні фактаў неабходнасці аказання адраснай сацыяльнай дапамогі, работнікамі Барысаўскага горрайадзела па надзвычаных сітуацыях накіроўваюцца інфармацыйныя лісты ўсім зацікаўленым.

https://minobl.mchs.gov.by/

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER