2.047
2.2714
3.1033

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

08.08.2019 15:42

Прыёмка збожжа вядзецца кругласутачна

Раней мы паведамляла пра тое, што работнікі ўнітарнага прадпрыемства “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” своечасова і належным чынам падрыхтавалі сваю матэрыяльна-тэхнічную базу для прыёмкі збожжа, якая была прынята дзяржаўнай камісіяй з ацэнкай “выдатна”.

Прыёмка збожжа вядзецца кругласутачна

У гэтыя дні на камбінаце арганізавана кругласутачная прыёмка зерня новага ўраджаю з сельскагаспадарчых арганізацый 10 раёнаў сталічнай вобласці, якія ўваходзяць у сыравінную зону прадпрыемства. Як паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара прадпрыемства Анатоль Лявоненка, згодна з даведзеным дзяржаўным заказам калектыву камбіната сёлета неабходна прыняць ад гаспадарак 64 тысячы тон харчовага зерня – 51 тысячу тон харчовай пшаніцы і 13 тысяч тон харчовага жыта.
Для стымулявання здачы збожжа сельгасарганізацыямі перапрацоўчым прадпрыемствам узяты банкаўскі крэдыт і да канца ліпеня былі выдадзены авансы на 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму нарыхтовак, пералічана на рахункі гаспадарак 22,5 мільёна рублёў. Гэта прынесла станоўчыя вынікі, ужо да пачатку жніўня дзяржаўны заказ быў выкананы камбінатам на 60 працэнтаў. У лік дзяржзаказу да таго часу на камбінат хлебапрадуктаў паступіла 38,4 тысячы тон харчовага зерня. Агульны ж аб’ём прынятага прадпрыемствам збожжа новага ўраджаю да пачатку жніўня перавысіў 54 тысячы тон.
– Акрамя выканання дзяржаўнага заказу, мы плануем нарыхтаваць у межах 60-65 тысяч тон фуражнага зерня для вытворчасці камбікармоў, – удакладніў Анатоль Віктаравіч. – Камбікармы будуць скарыстаны для кармлення ўласнага пагалоўя жывёлы – 119 тысяч свіней свінагадоўчых комплексаў, а таксама буйной рагатай жывёлы нашага філіяла “Вялікія Навасёлкі”, а рэшткі будуць рэалізаваны іншым гаспадаркам раёна. Што тычыцца якасці паступаючага на здачу зерня, то сёлета яно намнога лепшае за мінулагодняе і па натуры, і па ўтрыманню клейкавіны. Асабліва гэта тычыцца збожжа, якое паступае з гаспадарак так званай паўднёвай зоны – Капыльскага, Клецкага і Нясвіжскага раёнаў. Гаспадаркі гэтых раёнаў вырошчваюць высакаякасную пшаніцу з высокім працэнтам утрымання клейкавіны.
Як запэўніў Анатоль Лявоненка, тэхнічныя і людскія рэсурсы прадпрыемства дазваляюць прымаць у суткі да 6 тысяч тон зерня новага ўраджаю. Але па прычыне не вельмі спрыяльнага надвор’я фактычна паступае па 3,5 – 4 тысячы тон. Улічваючы тую абставіну, што часта праходзяць дажджы і не ўсе гаспадаркі маюць магчымасць давесці зерне да неабходных кандыцый па вільготнасці, работнікі камбіната прымаюць зерне павышанай вільготнасці і на ўласных сушылках дасушваюць яго да тых кандыцый, якія гарантуюць яго захоўванне працяглы час.
Варта адзначыць, што, акрамя нарыхтоўкі збожжа новага ўраджаю, работнікі камбіната хлебапрадуктаў прынялі ад гаспадарак каля 4 тысяч тон масланасення рапсу і свірэпіцы, якое цяпер перапрацоўваецца на масла і макуху для вытворчасці камбікармоў. Аўтаматызаваная лінія, якая працуе кругласутачна, штодзённа перапрацоўвае ад 21 да 24 тон масланасення рапсу.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
15.08.2019 09:50
10.07.2019 10:18
06.08.2019 15:12