2.1102
2.395
3.1973

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

21.09.2018 13:31

Хто працаваць рады, той хлебам багаты

З самага ранку на цэнтральнай вуліцы аграгарадка і плошчы каля сельскага Дома культуры былі разгорнуты палаткі перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Барысаўшчыны, якія прапаноўвалі прысутным шырокі асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці.

Хто працаваць рады,  той хлебам багаты

 Там жа былі арганізаваны выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, сялянскіх падворкаў, творчых работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы, вырабаў майстроў раённага цэнтра народнай творчасці, навучэнцаў і выкладчыкаў навучальных устаноў.
Дарэчы, упершыню свой мала-дзёжны падворак аформіла раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ”, прадставіўшы выпечаныя рукамі моладзі прысмакі, прыгожа аформленыя з падручнага матэрыялу кошыкі з кветкамі, карвінг з садавіны і гародніны.
Пачалося свята ўрачыстым шэсцем прадстаўнікоў усіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Узначаліць святочную калону выпаў гонар працаўнікам СУП “Зачысце Агра” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, якія дабіліся найбольшага тэмпу росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне) да сярэдняга ўзроўню гэтага паказчыка папярэдніх трох гадоў, найбольшага валавога збору зерня на адзін бала-гектар пасяўной плошчы і па выніках уборачнай кампаніі прызнаны лепшымі ў раёне. Услед за перадавікамі рушылі хлебаробы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. “Навасельцы” сёлета намалацілі больш чым 9 тысяч тон збожжа, атрымаўшы з кожнага гектара па 41 цэнтнеру зерня, і занялі другое месца. Трэцімі прызёрамі раённага спаборніцтва па выніках жніва сталі земляробы ААТ “Міраполле”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых хлебаробаў Барысаўшчыны адбылася ва ўтульнай зале мясцовага сельскага Дома культуры. Пасля ўручэння каравая з мукі новага ўраджаю 2018 года старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Генадзю Дзенгалёву кіраўнік раённай вертыкалі звярнуўся да прысутных са словамі віншавання.
–Сёння Барысаўшчына вітае перадавікоў сельскай гаспадаркі на свяце ўраджаю, – зазначыў Генадзь Іванавіч. – Стала ўжо добрай традыцыяй падводзіць вынікі ўборачнай кампаніі і ўшаноўваць пераможцаў на раённых “Дажынках”. Гэта свята прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў, яно адлюстроўвае асаблівыя адносіны да працы, хлеба і людзей, якія яго вырошчваюць. Захоўваючы старыя добрыя традыцыі, свята ўраджаю набывае новае гучанне і напаўняецца сучасным зместам.
Сёлетняя ўборачная кампанія адрознівалася асаблівай складанасцю, хаця жніво – заўсёды гарачая пара. Гэта экзамен на ўменне працаваць з поўнай аддачай, з напружаннем, выпрабаванне на трываласць, вынік нялёгкай працы земляробаў. Рэзультатамі працы вяскоўцаў карыстаецца кожны чалавек: жыхары мегаполіса і малога правінцыяльнага гарадка. Ваша самаахвярнасць варта захаплення. Не кожны чалавек здольны працаваць у вёсцы, гэта спецыфічная праца, якая патрабуе асаблівых адносін…
Кіраўнік раёна адзначыў, што важная роля ў ажыццяўленні ўсяго тэхналагічнага ланцужка належыць працаўнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў. Пэўны ўклад у агульную справу ўнеслі сельскія медыкі, работнікі культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання, навучэнцы. Сваім прыкладам, уменнем працаваць натхнялі ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці, якія з’яўляюцца гонарам Барысаўшчыны.
Генадзь Іванавіч выказаў словы ўдзячнасці хлебаробам раёна за іх нялёгкую працу, за жытнёвы сноп і духмяны каравай, за самаадачу і выкананне сялянскага абавязку. За вытрымку, цярпенне і любоў да сваёй прафесіі. Пажадаў усім прысутным шчасця, дабрабыту, здароўя і радасці, дастатку ў дамах. І ўручыў кіраўнікам, а таксама галоўным аграномам і галоўным інжынерам гаспадарак, якія па выніках жніва выйшлі пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва, адпаведныя Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі. Лепшымі галоўнымі спецыялістамі прызнаны галоўны аграном філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Мікалай Голуб і галоўны інжынер АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” Уладзімір Сыцік.
Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Алег Князеў Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі ўручыў пераможцам і прызёрам раённага спаборніцтва сярод экіпажаў уборачных агрэгатаў і маладзёжных камбайнавых экіпажаў, якія дабіліся максімальнага ўмоўнага намалоту зерня на збожжаўборачны камбайн, сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў і маладых вадзіцеляў, якія перавезлі найбольшую колькасць зерня ад камбайнаў, а таксама сярод звенняў аператараў зернесушыльных установак, якія перапрацавалі найбольшую колькасць зерня і масланасення рапсу.
Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прысутных на свяце павіншаваў з паспяховым завяршэннем уборкі старшыня абласнога Камітэта дзяржкантролю Валерый Стадольнік, адзначыўшы, што Барысаўскі раён уносіць значны ўклад у агульны каравай Міншчыны. Валерый Францавіч уручыў Падзякі старшыні Мінскага аблвыканкама галоўнаму аграному СУП “Зачысце Агра” Аляксандру Прыстаўка, а таксама старшаму камбайнеру АСП – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака Мікалаю Ігнатовічу і старшаму камбайнеру ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка” Сяргею Макрыцкаму, якіх яны ўдастоены за добрасумленную працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы.
Старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі, павіншаваўшы прысутных са святам, уручыў перадавым вадзіцелям Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў. Шэрагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, а таксама галоўнаму аграному АСП – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака Мікалаю Тарасевічу Падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК уручыла яго старшыня
Зінаіда Басарэўская. Некалькі перадавікоў атрымалі Падзякі і каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” з рук старшыні раённай арганізацыі Уладзіміра Васільева.
Перадавым аграрыям прысвяцілі свае выступленні самадзейныя артысты – прадстаўнікі лепшых творчых калектываў Барысаўшчыны, якія выступалі з канцэртам на сцэне СДК і на імправізаванай сцэне на плошчы каля ўстановы культуры.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
2730
15.11.2018 21:49