be en ru
Васіліса Марзалюк: Кожны можа выказваць сваё меркаванне, а не падстройвацца пад чыёсьці
23 июня 2020
Общество

Васіліса Марзалюк: Кожны можа выказваць сваё меркаванне, а не падстройвацца пад чыёсьці

Чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2015 і 2019 гадоў, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па вольнай барацьбе Васіліса Марзалюк:

«Я ў прынцыпе стараюся абстрагавацца ад палітыкі, лічу, што не варта выказваць меркаванне наконт сваіх пераваг у гэтай сферы публічна. Яго я абсалютна дакладна выкажу 9 жніўня, калі прыйду на выбары. Як, напэўна, і кожны нармальны законапаслухмяны грамадзянін. Але пра тое, што адбываецца зараз у інтэрнэт-прасторы, не сказаць нельга. Здзіўляе і выклікае непаразуменне тое, што спартсмены, якія выказваюцца за цяперашнюю ўладу і добра адгукаюцца аб нашай краіне, атрымліваюць у адказ столькі хайпу, негатыву ў свой адрас. Але калі мы хочам дэмакратыі, калі пра яе гаворым, то кожны можа выказваць сваё меркаванне, а не падстройвацца пад чыёсьці, ці не так? Вельмі крыўдна і сумна назіраць, як людзі крыўдзяць адзін аднаго зараз на форумах і ў каментарыях».

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~N86eO

Архив сайта

Перейти