be en ru
Хто даглядае помнікі і абеліскі на Барысаўшчыне?
6 мая 2020
Общество

Хто даглядае помнікі і абеліскі на Барысаўшчыне?

Амаль у кожнай вёсцы стаяць яны – нямыя сведкі далёкіх часоў мінулай вайны. Стаяць, каб кожнаму з нас сказаць: «Спыніся хоць на хвілінку і падумай: ці ўсё ты правільна робіш, ці адпавядае твой лад жыцця спадзяванням тых, чыё жыццё суджана працягваць табе?»

Шмат абеліскаў і помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў нашай мясцовасці. Кожнае такое месца – аб’ект клопату вучняў і педагагічнага калектыву ДУА «Хаўхоліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна».

128 прозвішчаў і імёнаў высечана на абеліску ў в. Хаўхоліца. Высокая стэла ў абрамленні вечназялёных туй узвышаецца ў гонар памяці аб тых, хто пакінуў родныя мясціны, пайшоў на фронт і не вярнуўся.

Ужо каторы год дапамогу ў рэстаўрацыі абеліска аказваюць работнікі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблпрадукт». Сёння настаўнікі і вучні школы, а таксама жыхары вёскі выражаюць шчырую падзяку людзям, якія дапамагаюць даглядаць самыя святыя месцы нашага краю.

Мы помнім! Гэта памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне. Без памяці аб мінулым не можа быць будучыні.

Г.Р. ШАРЛАЙ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Хаўхоліцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» 

Короткая ссылка на новость: https://test.edinstvo.by/~HYpmn

Архив сайта

Перейти