be en ru
Бяспечнае дзяцінства – заклад шчаслівай будучыні. Цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
14 апреля 2024
Общество, Безопасность

Бяспечнае дзяцінства – заклад шчаслівай будучыні. Цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Вельмі часта дзеці застаюцца адны дома. З-за няўважлівасці і неасцярожнасці часта парушаюць элементарныя нормы бяспечных паводзін. Задача дарослых – растлумачыць і расказаць аб правілах бяспекі.

Мінскі абласны цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

IMG_7535.JPG

У блоку ўваходнага кантролю з правіламі бяспекі жыццядзейнасці гасцей цэнтра пазнаёміў «памочнік» работнікаў Барысаўскага гаррайаддзела па НС – Спасайка. Далей удзельнікам экскурсіі прадставілася магчымасць пагрузіцца ў розныя надзвычайныя сітуацыі і выклікаць службу выратавання з дапамогай запраграмаванага тэлефона і паразмаўляць з дыспетчарам службы МНС. Таксама навучэнцы трапілі ў дэкараваныя інсталяцыі, якія імітуюць жылы пакой з парушэннямі пажарнай бяспекі, азнаёміліся з правіламі эвакуацыі з задымленага памяшкання, прыроднымі небяспекамі, паспяхова прайшлі навальнічны калідор і калідор небяспек, даведаліся шмат новага цікавага аб рабоце ратавальнікаў.

IMG_7557.JPG

– Ратавальнікі такія смелыя і моцныя! Іх праца вельмі патрэбная і адважная! – такі водгук пакінуў выхаванец цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Артур.

IMG_7520.JPG

Дадому хлопцы і дзяўчаты адправіліся са станоўчымі эмоцыямі. Як адзначыла педагог навучэнцаў Марына Старадворская, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных формах працы, адчулі радасць усведамлення ўласных уменняў, дзякуючы праведзенай рабоце    ў навучэнцаў пашырыліся і сістэматызаваліся ўяўленні па тэме бяспекі жыццядзейнасці.

Барысаўскага гаррайаддзела па НС

Короткая ссылка на новость: https://edinstvo.by/~47Fbl

Архив сайта

Перейти