2.0035
2.4702
3.2694

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

19.03.2018 09:00

Чароўны свет роднай мовы

Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Чароўны свет роднай мовы

Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа праз яго – вось што яднае настаўнікаў і вучняў беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава. Не толькі 21 лютага, але і кожны дзень, праведзены ва ўстанове, можна з гонарам назваць Днём роднай мовы, таму што тут па-беларуску размаўляюць заўсёды: на ўроках і перапынках, на факультатыўных занятках і ў гуртках, на інфармацыйных і класных гадзінах. У святочны дзень 21 лютага для рабят было праведзена шмат мерапрыемстваў, якія дапамаглі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы яшчэ больш яскрава, адчуць яе прыгажосць, хараство, мілагучнасць і непаўторнасць. Так, вучні 8, 10 і 11 класаў прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю «Родная мова, цудоўная мова». У фае гімназіі былі аформлены выставы «Залаты россып памятных дат», «Сусвет Францыска Скарыны». Акрамя таго, падчас інтэрактыўных перапынкаў гімназісты расказвалі вершы, адказвалі на займальныя пытанні па беларускай мове, літаратуры або гісторыі Беларусі і за правільныя адказы атрымлівалі салодкія прызы.
Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны. З захапленнем слухалі вучні 3 – 6 класаў інфарм-дайджэст «Гучы, роднае слова!», які падрыхтавалі і правялі старшакласнікі – пераможцы трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Уладзіслаў Крыкун і Анастасія Крыванос. Настаўнікі беларускай мовы арганізавалі «Падарожжа ў краіну слоў і па гарадах Беларусі», конкурс чытальнікаў «Гучанне слоў жывых». У рамках шостага школьнага дня для вучняў 3 – 6 класаў былі праведзены: віктарына «Знаўцаў роднага краю мы ад шчырага сэрца вітаем», паэтычная гасцёўня «Мовы-сёстры: беларуская і руская», літаратурна-музычная гасцёўня «Падарожжа па Беларусі», віртуальнае падарожжа «Беларусь – мая краіна».
Гімназія не засталася без падарункаў: прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падарылі 21 том выданняў Францыска Скарыны. Духоўная спадчына беларускага першадрукара і асветніка заняла пачэснае месца ў бібліятэцы ўстановы адукацыі.
Наш кар.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
202

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

20.04.2018 13:00
19.04.2018 09:30