2.0035
2.4702
3.2694

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

21.11.2017 00:22

Вучні Зачысцкай СШ пабывалі на экскурсіі ў СУП «Зачысце-Агра»

Экскурсіі з’яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам комплекснага ўздзеяння на фарміраванне асобы школьніка.

Вучні Зачысцкай СШ пабывалі на экскурсіі ў СУП «Зачысце-Агра»

Пазнавальная цікавасць, патрэба атрымліваць новыя веды фармуюцца, калі пастаянна клапаціцца аб пашырэнні кругагляду дзіцяці.

Вучні Зачысцкай СШ разам з класным кіраўніком Камоска Н.У. пабывалі на экскурсіі ў СУП «Зачысце-Агра». Экскурсію па гаспадарцы правёў галоўны інжынер А.С.Петухоў. Анатоль Сяргеевіч расказаў навучэнцам, што такое сёння праца аграрыяў. На механізаваным двары школьнікі даведаліся шмат цікавага аб тэхніцы, якая выкарыстоўваецца ў розных сельскагаспадарчых работах, а таксама аб тонкасцях правядзення пасяўной і ўборкі ўраджаю. Навучэнцам былі прадстаўлены збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, касілкі і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Навучэнцы атрымалі для сябе шмат карыснай інфармацыі. Экскурсія садзейнічала фарміраванню такіх важных якасцяў школьніка, як назіральнасць і ўвага.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

20.04.2018 13:00
19.04.2018 09:30