1.9782
2.4187
3.4928
14.11.2017 21:56

Міністр культуры Юрый Бондар сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ на кінастудыі «Беларусьфільм»

– Адкрыццё студыі – значная падзея ў культурным жыцці краіны, – адзначыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар.

Міністр культуры Юрый Бондар сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ на кінастудыі «Беларусьфільм»

– У ходзе рэканструкцыі прывялі ў парадак ранней існуючыя будынкі, ўзвялі новы вытворчы корпус, які ўключае два здымачныя павільёны на 1 000 кв. м. Працэс кіназдымак падчас рамонту не спыняўся. Абнаўленне студыі дасць магчымасць ужо ў наступным годзе значна нарасціць аб’ёмы фільмавытворчасці. Усе пераўтварэнні дапамогуць зрабіць нашу студыю канкурэнтаздольнай.

На яго думку, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці можа быць дасягнута трыма шляхамі. Першы – за кошт стварэння нацыянальнага кіно на сродкі Мінкульта: аб’ём фінансавання плануюць павялічыць амаль на 80%. Другі шлях – гэта сумесная вытворчасць з вядучымі кінакампаніямі. Трэці – прадастаўленне ўласных магутнасцяў для вытворцаў, якія гатовы здымаць фільмы ў Беларусі.

– У сувязі з гэтым перад намі стаіць задача па стварэнні зразумелых, празрыстых і выгадных умоў для такіх кінавытворцаў, – падкрэсліў Ю. Бондар. – Мы жывем ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Трэба прапаноўваць найбольш выгадныя ўмовы, сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, комплекс паслуг па падрыхтоўцы да здымак і, вядома ж, добры кошт. Але гэта ўжо элементы бізнес-плана, над якім цяпер працуе кіраўніцтва кінастудыі.

Міністр культуры адзначыў, што пытанне якасці карцін таксама будзе знаходзіцца ў полі зроку ведамства.

– Вельмі хочацца, каб беларускі глядач уважліва ставіўся да айчыннага кіно. Перадумовы для гэтага ёсць: у рамках «Лістапада» мы арганізавалі перадпрэм’ерны паказ новага фільма Вячаслава Нікіфарава «Тум-Паби-дум». І я з задавальненнем адзначыў, што ў зале яблыку не было дзе было ўпасці. Людзі прыйшлі сем’ямі. Фільм хоць і не дарагі, не мае шмат спецэфектаў і не можа цягацца з амерыканскімі блокбастарамі, але прысвечаны вечным каштоўнасцям і атрымаў станоўчы водгук у гледачоў, – рэзюмаваў ён.

Нягледзячы на тое, што студыя толькі адкрылася пасля рамонту, прэтэндэнты папрацаваць у абноўленых павільёнах ужо ёсць:

– На самы вялікі з нашых павільёнаў ужо падпісаны дагавор: там будзе здымаць кліп Ані Лорак, – распавёў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Поршнеў. – У суседнім павільёне ў канцы лістапада – пачатку снежня плануецца пачаць будаваць дэкарацыю для фільма Аляксандра Муратава – Чарнобыльскую атамную электрастанцыю. Мы даём фору іншым павільёнам, якія здаюцца ў арэнду вытворцам кіно, таму што ў нас можна здымаць пажары, затапленні, задымленні… Усё гэта дазваляе зрабіць найноўшае абсталяванне.

У якасці прыемнага бонуса: у галоўным корпусе кінастудыі адкрылася кафэ «Белыя росы», куды на абед могуць зазіраць не толькі акцёры і рэжысёры, але і не маючыя дачынення да кінавытворчасці мінчане.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

19.01.2018 08:59
17.01.2018 15:29
12.01.2018 09:50