1.9972
2.3425
3.2464

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/1195

22.03.2018 15:03

За натхненнем – у галерэю

Традыцыйны выставачны праект «Тутэйшыя майстры», які размясціўся ў мастацкай галерэі «З’ява» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, пагружае наведвальнікаў у казачны свет, дзе пануе чараўніцтва, таленты і прыгажосць.

Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
За натхненнем – у галерэю

У гэтым годзе цудоўныя аўтарскія работы гараджанам і гасцям горада прапанавалі больш за 30 майстроў рознага ўзросту і прафесійнай дзейнасці з Барысава, Жодзіна і Мінска.
Ад мноства зробленых з душой вырабаў разбягаюцца вочы. Ёсць на выставе біжутэрыя з лямцу, дрэва, бісера, палімернай гліны і скуры, адзенне, аўтарскія нататнікі, мяккія цацкі, разнастайныя сувеніры, карціны, яркія вышыўкі, букеты, вясельныя аксесуары, мастацкія кампазіцыі і арт-аб’екты – усё не пералічыць.
Аб творчым праекце «Тутэйшыя майстры» расказала яго куратар Святлана Швайбовіч.
– Выстава, якая аб’яднала майстроў родам з Барысава і наваколля, арганізуецца вось ужо восьмы год, – адзначае жанчына. – Напачатку яна называлася «Хэнд-мэйд», але пасля стала зразумела, што гэта назва не адлюстроўвае пасыл, які мы хочам данесці да гледача. Так з’явіліся «Тутэйшыя майстры». Тут барысаўчане могуць спыніць свой позірк на нечым цікавым, прыгожым. Чым для мяне каштоўны і блізкі па духу гэты праект? Ён аб’ядноўвае ў сабе розныя накірункі творчасці. Безумоўна, мы грунтуемся на традыцыйных відах, але кожны майстар перапрацоўвае іх, раскрываецца па-свойму, і атрымліваюцца вельмі цікавыя, неардынарныя і ўнікальныя рэчы. Кожны чалавек, які далучаецца да нас, з году ў год не выстаўляе адно і тое ж. Аўтар расце і рэалізуе тут новыя задумкі.
На думку Святланы, у кожнай рэчы жыве душа аўтара. Таму асабіста яна ніколі не бярэцца за справу з кепскім настроем: гледачы адразу адчуюць гэта.
Трэба адзначыць, большасць тутэйшых майстроў – жанчыны, але сярод дэбютантаў быў і мужчына. Мікіта Крывіч малюе з дзяцінства. Творчасць – неад’емная частка жыцця таленавітага аўтара, хаця па прафесіі ён чыгуначнік. Наведвальнікі бібліятэкі ўбачаць яго жывапіс і графіку, драўляныя вырабы, касмічныя кветкі.
Наведаць выставу сучаснага дэка-ратыўна-прыкладнога мастацтва можна да 29 сакавіка.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
1400

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить