1.9775
2.4206
3.4824
12.12.2017 15:11

Стартавала акцыя «Бяспечны Новы год»

Падчас першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з пажылымі грамадзянамі з аддзялення дзённага знаходжання ДУ «ТЦСАН Барысаўскага раёна».

Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Стартавала акцыя «Бяспечны Новы год»

У ходзе мерапрыемства візіцёры распавялі прысутным пра меры пажарнай бяспекі ў перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў, расказалі аб небяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, правілах устаноўкі навагодняй елкі, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, аб небяспецы выхаду на тонкі лёд.

Вельмі актыўна грамадзяне ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, якія правялі з імі работнікі МНС. Таксама наведвальнікі дзённага аддзялення выступілі з творчымі нумарамі, паказалі свае таленты і ўменні. Гурткоўцы спявалі, чыталі вершы і радавалі гледачоў тэатралізаваным прадстаўленнем. У канцы гэтай цёплай сустрэчы работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях пажадалі ўсім моцнага здароўя і бяспечнага Новага года.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

19.01.2018 08:59
17.01.2018 15:29
16.01.2018 09:30
12.01.2018 09:50