2.0944
2.3495
3.2757

Рэдакцыя

Перакласці артыкул на ※

Раённая грамадска-палітычная газета «Адзінства» заснавана ў 1918 годзе.
Заснавальнік: Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Адрас рэдакцыі: 222120, Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Будаўнікоў, 33-А.
Галоўны рэдактар: Пратасевіч Вера Мікалаеўна, тэл. 8-01777-6-44-84.
Рэгіён распаўсюджвання: Барысаўскі, Смалявіцкі, Крупскі раёны, г. Жодзіна.
Сёння «Адзінства» – гэта 56-полоснік па серадах (поўнакаляровы друк) і 4-8 палос па суботах.

ClipАкрамя таго, «Рэдакцыя газеты «Адзінства» выпускае такое самастойнае выданне, як: газета «Барысаў рэкламны».
У цяперашні час выданне выходзіць у поўнакаляровым друку. Нумар за сераду друкуецца ў УПП «Віцебская абласная друкарня», нумар за суботу – у Барысаўскай друкарні ім. 1 Мая.

Агульны тыраж
на 19.07.17 г. – 22388 экз. («Адзінства» – 11194, «Барысаў рэкламны» – 11194). Выданні распаўсюджваюцца па падпісцы і ў розніцу.
Падпіску на газету можна аформіць ва ўсіх паштовых аддзяленнях горада і раёна. Калі вы пенсіянер, паштальён можа прыняць у вас падпіску на хаце.

Нашы дасягненні:

Калектыў рэдакцыі «Адзінства» пастаянна прымае ўдзел у творчых конкурсах.
2003 год.
Ганаровая Грамата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
2007 год.
Трэцяе месца ў абласным спаборніцтве сярод гарадскіх і раённых газет, які праводзіўся Мінаблвыканкамам;
Ўзнагароджана Граматай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл краіны;
Спецвыпуск «Адзінства» «Сям'я» быў удастоены Дыплома трэцяй ступені ў рэспубліканскім конкурсе сярод СМІ за пастаянную ўвагу да пытанняў сям'і, мацярынства і бацькоўства;
2008 год.
litera_112x0_tlДругое месца ў абласным спаборніцтве сярод гарадскіх і раённых газет, які праводзіўся Мінаблвыканкамам;
Газета «Адзінства» стала Лаўрэатам чацвёртага Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшая раённая газета».
Газета стала лаўрэатам творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны і была ўзнагароджана Граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
2009 год.
Газета «Адзінства» стала пераможцам пятага Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшая раённая газета».
Газета атрымала спецыяльны прыз з уручэннем Падзячнага ліста Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Усе правы належаць рэдакцыі газеты «Адзінства». Пры рэпублікацыі матэрыялаў сайта абавязкова размяшчэнне актыўнай індэксаванай і прамой гіперспасылкі на старонку першакрыніцы.

Интернет-премия «Тибо-2019»