Стараться придерживаться правды жизни, без приукрас и ретуши событий и явлений действительности
На мой взгляд, значительно большего внимания со стороны средств массовой информации заслуживают сельчане, нелегкий труд которых востребован круглый год и при любых погодных условиях, но не всегда оплачивается адекватно затратам их физических сил и интеллекта.
У падсобнай сельскай гаспадарцы “Чарневічы” ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў” апошнім часам адмовіліся ад вырошчвання як яравога, так і азімага рапсу. А ўзамен рапсу паступова сталі пашыраць плошчы пад азімай свірэпіцай, якая летась была пасеяна на 80 гектарах. Раней усю свірэпіцу ўбіралі “зялёнкай” на корм жывёле, а сёлета 69 гектараў яе абмалацілі на зерне.
Да сярэдзіны мінулага тыдня шэраг сельскагаспадарчых арганізацый раёна ўжо завяршылі касьбу шматгадовых траў першым укосам.
На выездном заседании Минского облисполкома утвержден Комплексный план ускоренного развития Борисовского района на период до 2020 года. В его обсуждении, кроме членов областного исполнительного комитета, приняли участие руководители республиканских органов государственного управления, структурных подразделений облисполкома, областных организаций.
На мінулым тыдні старшыня Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская ўручыла каштоўныя падарункі, набытыя за кошт сродкаў раённага камітэта прафсаюза, механізатарам, якія на падставе аператыўнай справаздачнасці сельскагаспадарчых арганізацый і хадайніцтва пярвічных прафсаюзных арганізацый прызнаны пераможцамі прамежкавага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх рэзультатаў на нарыхтоўцы кармоў.
Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, сёлета перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі Барысаўшчыны пастаўлена задача нарыхтаваць для грамадскай жывёлы больш чым 5,5 тысячы тон сена, звыш 158,1 тысячы тон сіласу і 158,9 тысячы тон сенажу. З такім разлікам, каб на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы мелася не менш чым па 32,4 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.
Помніцца, летась на адным з палёў АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” сустрэў камбайнера ПСГ “Чарневічы” ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў” Леаніда Паўловіча, які на новым камбайне “КЗС-1218” дапамагаў “траянаўцам” убіраць збажыну. І вось на мінулым тыдні на кармавых угоддзях гэтай жа гаспадаркі за вёскай Фралоўка на касьбе і падборы злакава-бабовай сумесі з канюшыны і цімафееўкі працавалі ўжо некалькі механізатараў АЖГ ААТ “Барысаўскі завод “Аўтагідраўзмацняльнік”.
Хаця сяўба яравых культур амаль ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях раёна была завершана яшчэ да сярэдзіны мая, палявыя работы працягваюцца і зараз. Паўсюдна арганізаваны догляд пасеваў.
Апошнімі днямі слупок тэрмометра паказваў не характэрную для зімовага месяца плюсавую тэмпературу паветра. А ў аператыўнай зводцы дыспетчарскай службы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама і напрыканцы мінулага года, і сёлета як па валавому надою малака, так і па яго рэалізацыі трывала “замацаваўся” мінус.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК у гэтыя дні наведваецца на малочна-таварныя фермы і комплексы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Напрыканцы студзеня на возеры Святое, якое размешчана сярод лесу непадалёку ад пасёлка Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, па ініцыятыве кіраўніцтва Барысаўскай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” былі праведзены Х раённыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі. У іх прынялі ўдзел 27 рыбаловаў-аматараў, членаў БТПР, а таксама два юніёры.