КУКУРУЗНЫМ СІЛАСАМ ПОЎНЯЦЦА ТРАНШЭІ

Яшчэ на пад’ездзе да вёскі Ляшчыны з-за пералеска чуўся натужлівы, мерна-роўны гул рухавіка кормаўборачнага камбайна. Пазней, калі лес расступіўся, стала бачна, як па кукурузным полі павольна і ўпэўнена рухаецца “КЗР-10”, са шнэка-“хобата” якога тугім струменем сыпалася ў кузаў вялікагрузнага аўтасамазвала “МАЗ” здробненая зялёная маса.

– Убіраць кукурузу на сілас мы пачалі чатыры дні таму назад, – паведаміў галоўны аграном ААТ “Зембінскі” Іосіф Зенкевіч. – За гэты час ужо запоўнілі сіласам бетанаваныя траншэі ў Зембіне, Жарсцвянцы і Гарэлым Лузе. Паралельна частка кукурузнай масы ў сумесі з сенажом ідзе на корм жывёле. Сёння на ўборцы кукурузы на гэтым полі працуе механізаванае звяно ў складзе двух кормаўборачных камбайнаў: на “КВК-800” – Мікалай Мікуліч, а на “КЗР-10” – Вадзім Яраш. Абодва механізатары займаюцца гэтай справай не адзін год, таму набылі ўжо немалы вопыт і строга выконваюць усе патрабаванні тэхрэгламенту, штодзённа перавыконваючы даведзеныя заданні. Бесперабойную адвозку зялёнай масы ад камбайнаў забяспечваюць сем аўтасамазвалаў “МАЗ”. На трамбоўцы закладваемай у сіласныя траншэі масы задзейнічаны трактар “К-700” і пагрузчык “Амкадор-342”. Механізатар Дзмітрый Дзямідчык пагрузчыкам раўнамерна разраўнівае ў траншэі паступаючую зялёную масу, а Аляксандр Лазоўскі магутным “Кіраўцам” утрамбоўвае яе. З мэтай атрымання высакаякаснага сіласу пільна сочым за захаваннем вызначаных тэхрэгламентам параметраў тэмпературы і вільготнасці закладваемай масы, а таксама даўжыні рэзкі кукурузы…
На некаторых участках, у прыватнасці каля вёскі Жарсцвянка, “зембінцы” атрымлівалі па 400 цэнтнераў зялёнай масы з гектара, а на полі каля вёскі Ляшчыны яе ўраджайнасць складала каля 350 цэнтнераў. Таму па папярэдніх разліках спецыялістаў гаспадаркі ёсць рэальная магчымасць з пасеяных на сілас і зялёны корм 853 гектараў кукурузы закласці ў траншэі каля 15 тысяч тон кукурузнага сіласу, перавысіўшы запланаваны раней аб’ём нарыхтоўкі гэтага віду корму.
На дзень наведвання гаспадаркі там ужо мелася 600 тон сена, пры плане 510 тон, больш чым 12 тысяч тон сенажу, у тым ліку 1650 тон упакаванага ў стрэйч-плёнку, 1800 тон зернесенажу і звыш 5,5 тысячы тон сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы прыходзілася па 18,6 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.
Як запэўніў Іосіф Восіпавіч, у гаспадарцы ёсць рэальная магчымасць яшчэ папоўніць запасы сенажу і давесці аб’ём гэтага віду корму да 16 тысяч тон, паколькі ўжо гатова да ўборкі чацвёртым укосам сумесь люцэрны і канюшыны на плошчы каля 100 гектараў. Увогуле ж, паводле слоў галоўнага агранома, на зімова-стойлавы перыяд на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы павінна быць нарыхтавана не менш чым па 26 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў. Тым самым будзе створаны паўтарагадавы запас кармоў для грамадскага статка, які налічвае больш чым тры тысячы галоў.
– Часткова папоўніць кармавыя запасы і кукурузнае зерне, якога мяркуем пакінуць на ўласныя патрэбы не менш чым 50 тон, – дапаўняе расказ Іосіф Зенкевіч. – Кукурузу на зерне мы пасеялі сёлета яшчэ ў красавіку, на плошчы 50 гектараў: 20 – у Зембіне і 30 – у Замошшы. Механізатар Дзмітрый Пугач ужо спрабаваў на асобных участках убіраць пачаткі кукурузы камбайнам “КЗС-1218”, але вільготнасць зерня была высокай, таму гэта работа была перапынена на некалькі дзён. Разлічваем атрымаць з кожнага гектара не менш чым па 70 цэнтнераў кукурузнага зерня, так што яго хопіць і для сваіх уласных патрэб на корм жывёле, і для продажу лішкаў з мэтай набыцця на выручаныя грошы паліва і гербіцыдаў.
Галоўны тэхнолаг увогуле задаволены ўраджайнасцю вырашчанай кукурузы, пад якую былі падабраны добрыя папярэднікі, а палі атрымалі неабходныя дозы мінеральных і арганічных угнаенняў. Арганікі на палетках пад кукурузу зааралі па 70 тон на гектар, а мінеральныя тукі ўносіліся пад запланаваную ўраджайнасць згодна з картаграмамі парцыённа: пры сяўбе, а таксама падчас падкормак пасеваў КАСам і карбамідам. Пасеялі кукурузу ў аптымальныя тэрміны, своечасова правялі хімпраполку, таму і ўраджайнасць зялёнай масы выходзіць на ўзроўні мінулага года. Толькі ўборка кукурузы сёлета пачалася пазней, чым летась, але, паводле меркавання Іосіфа Зенкевіча, пры спрыяльных умовах надвор’я ёсць рэальная магчымасць завяршыць “зялёнае жніво” да сярэдзіны кастрычніка.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Ноябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930