ГАНАРОВАЕ ДРУГОЕ МЕСЦА

У мінулую суботу ў абноўленых і папрыгажэлых Смалявічах прайшоў стаўшы ўжо традыцыйным абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017”, на якім ушаноўвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва па выніках уборкі збожжавых і зернебабовых культур. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў сталічнай вобласці, а таксама ганаровыя госці – прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, члены Савета старэйшын цэнтральнага рэгіёна, дэлегацыі іншых абласцей Беларусі.
Не толькі на цэнтральнай плошчы горада, але і на прылеглых вуліцах разгарнуліся гандлёвыя рады, на якіх прадставілі сваю прадукцыю перапрацоўчыя прадпрыемствы сталічнай вобласці, у тым ліку і Барысаўскага рэгіёна – ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1”, ААТ “Здравушка-мілк”, УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”. На выставе караваяў у ліку лепшых быў каравай Барысаўскага хлебазавода.
Дастойна прадставілі свае работы народныя ўмельцы, навучальныя і пазашкольныя ўстановы, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ветэранскія арганізацыі, цэнтр традыцыйнай культуры Барысаўшчыны на кірмашы рамёстваў у “горадзе майстроў”. Цёпла і шчыра віталі госці свята выступленні сама-
дзейных артыстаў нашага рэгіёна – народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Траецкія музыкі”, а таксама ўзорнага ансамбля танца “Дарунак” Бары-саўскай дзіцячай харэа-графічнай школы мастацтваў.
Пасля ўрачыстага шэсця дэлегацый рэгіёнаў кульмінацыяй абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” стала цырымонія ўзна-гароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва. Адбыўся паказ відэафільма аб дасягненнях працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Міншчыны, а затым са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка.
– Дзякуючы паўсядзённай напружанай працы работнікаў аграрнага сектара наш рэгіён ужо многія гады трывала ўтрымлівае славу галоўнай жытніцы краіны з высокай культурай земляробства, – адзначыў Анатолій Міхайлавіч. – У бягучым годзе з-за складаных умоў надвор’я жніво праходзіла ў асабліва напружаным рытме, як быццам выпрабоўвала нас на трываласць і ўменне дабівацца пастаўленай мэты ў няпростых умовах. Дзякуючы спалучэнню строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны і зладжанай работы ўсіх службаў, Міншчыне ўдалося дасягнуць ураджаю 1 мільён 900 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці збожжавых і зернебабовых культур 37,6 цэнтнера з гектара. А з улікам кукурузы на зерне Мінская вобласць, як і ў мінулыя гады, возьме рубеж у 2 мільёны тон. Заслуга ў гэтым нашых працавітых камбайнераў, механізатараў, аператараў зернесушыльных комплексаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый.
Кіраўнік абласной вертыкалі выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам аграрнага сектара сталічнага рэгіёна, пажадаў ім і іх сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў дзеля квітнення Міншчыны і роднай Беларусі. Пасля гэтага Анатолій Міхайлавіч уручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва – кіраўнікам раёнаў і гаспадарак, спецыялістам і радавым працаўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Барысаўскі раён па выніках уборкі ў абласным спаборніцтве заняў другое месца, таму заслужаную ўзнагароду атрымаў старшыня райвыканкама Генадзій Дзенгалёў. Дыплом Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны дырэктару філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт “Вячаславу Чарнуху за перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Декабрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Ноя    
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031