ПРЫКЛАД ВЕТЭРАНА

Механізатару філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” Анатолію Беламу ў студзені споўнілася 55 гадоў, і ўжо летам, згодна з дзеючым ў нашай краіне заканадаўствам, ён меў права пайсці на заслужаны адпачынак. Аднак ветэран сельскагаспадарчай вытворчасці па-ранейшаму працягвае працаваць, не толькі паказваючы прыклад, але і даючы фору маладзейшым механізатарам.
Так, падчас уборачнай кампаніі Анатолій Ігнатавіч адным з першых сярод камбайнераў не толькі сваёй гаспадаркі, а і раёна пераадолеў па намалоту рубеж у тысячу тон. А па выніках жніва заняў у філіяле другое месца, убраўшы на камбайне “КЗС-1218” 332 гектары збожжавых культур і намалаціўшы 1635 тон збожжа. Дарэчы, ненамнога ўступіўшы перадавому камбайнеру гаспадаркі Дзмітрыю Кукалеўскаму, які стаў лідарам раённага спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў. Між іншым, і сам Анатолій Ігнатавіч не адзін раз уваходзіў у лік пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва камбайнераў.
На пытанне карэспандэнта газеты, як і дзякуючы чаму яму ўдаецца дабівацца выдатных поспехаў у працы, механізатар з недаўменнем паціскае плячыма.
– На мой погляд, нічога незвычайнага ў гэтым няма, – адказвае суразмоўца. – Проста трэба любіць сваю справу, укладваць у яе часцінку сваёй душы. І адносіцца да любой даручанай работы з належнай адказнасцю. Я працую мезанізатарам ужо больш трох дзясяткаў гадоў, а падчас уборкі перасаджваюся на збожжаўборачны камбайн. За гэты час набыў пэўны вопыт, авалодаў майстэрствам, што і дапамагае мне дабівацца добрых вынікаў. Пачынаў памочнікам камбайнера на старэнькай “Ніве”, потым ужо самастойна працаваў на больш прадукцыйным камбайне “Ліда-1300”, а некалькі апошніх сезонаў убіраю збажыну на сучасным высокапрадукцыйным камбайне айчыннай вытворчасці “КЗС-1218”…
Як паведаміў Анатолій Белы, яшчэ ў зімовы час ён належным чынам рыхтуе свой камбайн да адказнага перыяду жніва, правярае ўсе падазроныя вузлы і агрэгаты, замяняе няспраўныя дэталі. А ў час уборкі ўраджаю кожную раніцу перад выездам з машыннага двара яшчэ раз усё пераправярае, змазвае, праводзіць неабходныя рэгуліроўкі. Таму прастояў з-за выхаду са строю камбайна практычна не бывае.
А ўвогуле, паводле меркавання ветэрана, у поспехах яго, як і іншых камбайнераў, немалая заслуга многіх членаў працоўнага калектыву гаспадаркі, якія аддаюць многа сіл і праяўляюць старанне падчас падрыхтоўкі глебы, запраўкі палёў мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, сяўбы і догляду пасеваў. А кіраўніцтва і спецыялісты прыкладваюць нямала намаганняў у пошуку сродкаў для набыцця элітнага насеннага матэрыялу, мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў, стараюцца ўкараняць навейшыя, найбольш прагрэсіўныя высокаэфектыўныя тэхналогіі вырошчвання ўсіх сельскагаспадарчых культур. Таму ў гаспадарцы з году ў год атрымліваюць стабільна высокія ўраджаі збожжавых культур, што спрыяе павелічэнню намалотаў камбайнераў.
Вось і сёлета ў філіяле атрымана самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – па 54 цэнтнеры з гектара, дзякуючы чаму валавы збор зерня перавысіў 13,3 тысячы тон. З іх больш чым 1,6 тысячы тон намалаціў Анатолій Белы.
Пасля завяршэння ўборачнай кампаніі Анатолій Ігнатавіч перасеў на трактар “МТЗ-3522” і адразу ж уключыўся ў сяўбу азімага рапсу. А пазней ветэран шчыраваў на сяўбе азімых збожжавых культур, перавыконваючы даведзеныя дзённыя заданні пры выдатнай якасці
работы.
Як адзначыў начальнік участка аўтатранспарту і сельскагаспадарчых машын філіяла “Вялікія Навасёлкі” Віталь Ляшнеўскі, Анатолій Ігнатавіч адносіцца да катэгорыі тых работнікаў, якія заўсёды адказна выконваюць любую даручаную справу і стараюцца зрабіць яе як мага лепш. І спрыяюць гэтаму набытыя за многія гады работы вялікі практычны вопыт і высокае прафесійнае майстэрства. Таму заканамерна ён нязменна дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў і не адзін раз выходзіў у лік пераможцаў і прызёраў спаборніцтва сярод механізатараў не толькі сваёй гаспадаркі, а і ў раёне.
Напярэдадні правядзення абласнога свята “Дажынкі-2017” стала вядома, што сярод іншых перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці Барысаўшчыны кандыдатура Анатолія Ігнатавіча Белага прадстаўлена для ўзнагароджвання Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Будзем спадзявацца, што кіраўніцтва вобласці па заслугах ацэніць працоўныя здабыткі ветэрана.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота Вольгі КАЛЕНІК




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Ноябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930