УШАНАВАЛІ ЛЕПШЫХ ХЛЕБАРОБАЎ РАЁНА

Усімі колерамі вясёлкі стракацела ў мінулую суботу цэнтральная вуліца вёскі Лошніца, з абодвух бакоў абапал якой з самага ранку размясціліся рознакаляровыя палаткі.
Гэта гандлёвыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы Барысаўшчыны прадставілі сваю прадукцыю на кірмашы, арганізаваным з нагоды правядзення свята ўшаноўвання перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна, якія дабіліся лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых культур. Там жа, на вуліцы, а таксама ў фае Цэнтра культуры і адпачынку ладзіліся выставы работ удзельнікаў гурткоў народнай творчасці навучальных устаноў і пазашкольных дзіцячых устаноў, народных майстроў. А на імправізаванай вулічнай сцэне выступалі самадзейныя артысты.

Асноўнае дзейства свята “Дажынкі-2017” пачалося ў 11 гадзін ва ўтульнай зале Цэнтра культуры і адпачынку. Караваем з мукі новага ўраджаю сустрэлі на сцэне ўстановы культуры старшыню Барысаўскага райвыканкама Генадзія Дзенгалёва.
– Сёння Барысаўшчына ўшаноўвае перадавікоў сельскай гаспадаркі на свяце працы і ўраджаю “Дажынкі-2017”, якое прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў і сведчыць аб павазе людзей да працы, адлюстроўвае іх адносіны да хлеба, – адзначыў Генадзій Іванавіч. – Сельская гаспадарка – аснова эканомікі любой краіны. Ад вас, сельскіх працаўнікоў, ад вынікаў вашай працы ў многім залежыць далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё Барысаўскага раёна і краіны ў цэлым, дабрабыт людзей. Працаваць на зямлі – гэта значыць аддаваць цяпло сваіх рук, клапаціцца аб ёй, укладваць душу і талент ў любімую справу, якая стала сэнсам жыцця. Такіх людзей у нашым раёне нямала, вы – наш гонар. Мы сабраліся сёння тут, каб павіншаваць вас са святам. Шчырыя словы ўдзячнасці выказваю лідарам раённага спаборніцтва – камбайнеру філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Дзмітрыю Кукалеўскаму, вадзіцелю ААТ “Аграфірма імя Суворава” Валерыю Гласко, членам звяна па дапрацоўцы збожжа філіяла “Вялікія Навасёлкі” на чале з Русланам Хадасевічам. Пераможцы сёлетняй уборачнай кампаніі – сапраўдныя героі, якія сваімі рукамі, майстэрствам, самаадданай працай здабывалі беларускае золата, імя якому хлеб. Дзякуючы вашай працы з году ў год мацнее наш раён, прымнажаецца яго працоўная сіла. Нароўні з масцітымі хлебаробамі працавала і моладзь Барысаўшчыны, набіраючыся вопыту ад старэйшага пакалення. Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што ў рады знатных хлебаробаў уліваецца дастойная змена. Сярод маладых работнікаў лепшых вынікаў дабіліся камбайнер СУП “Божадары” Аляксандр Хаменя, вадзіцель АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” Аляксей Бабавоз. І гэта не адзінкавыя прыклады хлебаробскай сталасці, што асабліва радуе і ўсяляе надзею на добрую перспектыву.
Ад імя барысаўчан і ад сябе асабіста Генадзій Іванавіч падзякаваў усім працаўнікам палёў за іх добрасумленную працу, за праяўленыя ўпартасць і цярпенне, без чаго было б немагчыма паспяхова правесці жніво. І пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў. А затым кіраўнік раённай вертыкалі ўручыў дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам і прызёрам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, галоўных аграномаў і галоўных інжынераў, камбайнераў, вадзіцеляў і звенняў па дапрацоўцы збожжа.
Павіншаваўшы прысутных са святам, старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі ўручыў перадавым камбайнерам і вадзіцелям сельгаспрадпрыемстваў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі, а першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоль Козел – Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі. Падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі атрымалі камбайнеры, вадзіцелі і работнікі сталовых з рук старшыні райкама прафсаюза Зінаіды Басарэўскай.
Лепшых хлебаробаў Барысаўшчыны шчыра віталі старшыня Мінскага абласнога камітэта дзяржкантролю Валерый Стадольнік, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Красоўская, кіраўнік раённай арганізацыі “Белая Русь” Уладзімір Васільеў.
Свае музычныя віншаванні віноўнікам урачыстасці прысвяцілі лепшыя творчыя калектывы і асобныя самадзейныя артысты Барысаўшчыны, якія выступілі з канцэртнай праграмай напрыканцы раённага свята ўраджаю “Дажынкі-2017”.
Дзякуючы стараннай, добрасумленнай працы радавых хлебаробаў, спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак сёлета ў сярэднім па раёне намалочана па 34,2 цэнтнера збожжавых культур з гектара, а валавы намалот склаў звыш 95 тысяч тон. Самую высокую ўраджайнасць – 54 цэнтнеры з гектара атрымалі хлебаробы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. У гэтым жа сельгаспрадпрыемстве сёлета і самы большы валавы збор зерня – звыш 13,3 тысячы тон. Таму не выпадкова філіял прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод гаспадарак, а яго галоўны аграном Мікалай Голуб – лепшым сярод галоўных спецыялістаў раёна. Лідарамі раённага спаборніцтва прызнаны і перадавы камбайнер філіяла Дзмітрый Кукалеўскі, і звяно па дапрацоўцы збожжа на чале з Русланам Хадасевічам…
Прыемна адзначыць, што сёлета 34 камбайнавыя экіпажы Барысаўшчыны намалацілі больш чым па тысячы тон зерня, а 30 вадзіцеляў пераадолелі тысячны рубеж на перавозцы зерня ад камбайнаў.




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Октябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Сен    
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031