ЧАС УБОРКІ “ДРУГОГА ХЛЕБА”

ААТ “Міраполле” з’яўляецца шматгаліновай гаспадаркай, тамтэйшыя працаўнікі на працягу не аднаго дзесяцігоддзя займаюцца вырошчваннем не толькі збожжавых і кармавых культур, але і бульбы, і гародніны. Бульба сёлета тут была пасаджана на плошчы 80 гектараў, а гароднінныя культуры пасеяны на 43 гектарах.
У гэтыя дні асаблівае ажыўленне на бульбяных палетках: цяпер у гаспадарцы, можна сказаць, у самым разгары ўборка “другога хлеба”. На мінулым тыдні мы наведаліся на бульбяное поле за вёскай Малое Стахава, дзе патомны механізатар Віктар Шмідт на трактары “МТЗ-82” у счэпе з камбайнам “ПКК-2” вытворчасці вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш” убіраў вырашчаную бульбу. Вопытны трактарыст няспешна і ўпэўнена вёў па барознах камбайн, з транспарцёра якога мерна і спорна сыпаліся ў бункер-накапняльнік важкія клубні. Непадалёку стаяў аўтасамазвал “МАЗ”, чакаючы запаўнення бункера бульбаўборачнага камбайна, каб без прамаруджвання адвезці бульбу новага ўраджаю на сартавальны пункт бульбасховішча.
– Сёлета, нават нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я, у нашай гаспадарцы вырашчаны нядрэнны ўраджай бульбы, атрымліваем не менш чым па 300 цэнтнераў з гектара, – не хаваючы задавальнення, адзначыў механізатар, які на працягу некалькіх апошніх гадоў займаецца і пасадкай клубняў, і доглядам пасеваў, і ўборкай вырашчанага ўраджаю. – Застаецца толькі як мага хутчэй убраць да апошняга клубня вырашчаную бульбу, каб яна не трапіла пад раннія восеньскія замаразкі, якія нярэдка здараюцца і зводзяць на нішто затрачаныя сродкі і сілы. Таму стараюся з найбольшай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну. Пры спрыяльных умовах надвор’я за дзень убіраю да 1,5 гектара плошчы, накапваючы па 30-40 тон
клубняў…
У аддзяленні “Стара-Барысаў” бульба займае 50 гектараў, і на яе ўборцы задзейнічаны два бульбаўборачныя камбайны. На другім камбайне працуе Леанід Карнюшка, які таксама не першы год зай-маецца гэтай справай, набыў немалы вопыт, таму таксама, як і Віктар Шмідт, што-дзённа дабіваецца высокай выпрацоўкі.
А вось у аддзяленні “Кішчына Слабада”, дзе сёлета бульба была пасаджана на 30 гектарах, прымяніць камбайнавую ўборку клубняў няма магчымасці па прычыне вялікай засмечанасці палёў каменнем. Там разорваюць барозны бульбакапалкай, пасля чаго клубні падбіраюцца ўручную.
– Раней з падборам бульбы за капалкай нашай гаспадарцы дапамагалі навучэнцы гарадскіх навучальных устаноў, а сёлета гэтай работай займаюцца беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку ў мясцовым цэнтры занятасці, а таксама ўсе жадаючыя жыхары рэгіёна, якія працуюць па дагавору падрада, – паведаміў кіраўнік аддзялення “Кішчына Слабада” Сяргей Казадоеў. – Механізатар Валянцін Кудрашоў штодзённа з пяці гадзін раніцы разганяе барозны, забяспечваючы фронт работ для заяўленай колькасці прыцягнутых рабочых. Сёння, напрыклад, на падборы бульбы заняты 66 чалавек, у ліку якіх 25 беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці. Карыстаючыся магчымасцю, хачу праз газету ад імя кіраўніцтва гаспадаркі выказаць словы шчырай удзячнасці нашым памочнікам за іх старанную працу, а таксама запрасіць усіх жадаючых прыязджаць да нас на ўборку бульбы і гародніны. У нас можна не толькі зарабіць грошы, але і назапасіць на зіму неабходную колькасць бульбы і гародніны. Падвоз людзей забяспечваецца транспартам гаспадаркі або нанятым у аўтобусным парку аўтобусам.
Паводле слоў Сяргея Аркадзьевіча, у гаспадарцы вырошчваюць некалькі сартоў бульбы айчыннай і замежнай селекцыі розных тэрмінаў паспявання – “уладар”, “вяснянка”, “янка”, “гала”. Але на палях аддзялення “Кішчына Слабада” найбольшую ўраджайнасць – па 350-380 цэнтнераў з гектара – дае раяніраваны сорт нямецкай селекцыі “гала”, які ўстойлівы да хвароб і шкоднікаў. Да таго ж “гала” мае выдатныя смакавыя якасці, таму не ўзнікае праблем з яе рэалізацыяй. Нядрэнна зарэкамендавалі сябе і такія сарты айчыннай селекцыі, як “вяснянка” і “янка”.
А ўвогуле, па сцвярджэнню спецыяліста, у “Міраполлі” пастаянна праводзіцца сортазмена і сортаабнаўленне насеннага матэрыялу. На Талочынскім кансервавым заводзе, базавай гаспадарцы навукова-даследчага Інстытута бульбаводства НАН Беларусі, закупляецца эліта і суперэліта, з якіх пасля атрымліваецца эліта і насенне першай рэпрадукцыі. І насенны матэрыял, і таварная бульба захоўваецца ў бульбасховішчах, у адным з якіх з дапамогай камп’ютара аўтаматычна падтрымліваецца неабходны мікраклімат. Пад бульбу падбіраюцца палі з добрымі папярэднікамі, уносіцца да 150 тон на гектар арганічных і неабходныя дозы мінеральных угнаенняў. Высаджваюцца клубні ў аптымальныя тэрміны ў загадзя нарэзаныя грэбні, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў па ахове раслін ад хвароб і шкоднікаў. А ўнясенне глебавага гербіцыду забяспечвае абарону бульбяных плантацый ад пустазелля. Таму тут штогод атрымліваюць нядрэнную ўраджайнасць “другога хлеба”.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Ноябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930