ШТО ПАСЕЕШ, АГРАНОМ…

Як сцвярджаюць спецыялісты агранамічнай службы, на Барысаўшчыне найбольш высокую і стабільную ўраджайнасць даюць азімыя збожжавыя культуры. Вось і сёлета, напрыклад, у АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” на некаторых палетках азімай пшаніцы збіралі да 70 цэнтнераў зерня з гектара. Прыкладна такую ж ураджайнасць азімага жыта атрымалі ў філіяле “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. Таму некаторыя гаспадаркі пасевы пад азімымі збожжавымі культурамі сёлета пашырылі ў параўнанні з леташнімі, а ў цэлым па раёне яны павінны скласці 17,6 тысячы гектараў.
Згодна з рэкамендацыямі вучоных аграрнай навукі і спецыялістаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, аптымальныя тэрміны сяўбы азімых збожжавых культур для гаспадарак Барысаўскага рэгіёна вызначаны з 5 па 28 верасня. І некаторыя сельгаспрадпрыемствы яшчэ на мінулым тыдні прыступілі да іх сяўбы.
Ці назапасілі гаспадаркі раёна неабходную колькасць насення і ці паспелі да пачатку сяўбы давесці яго да патрэбных пасяўных кандыцый? З такімі пытаннямі карэспандэнт газеты звярнуўся да галоўнага агранома, дзяржаўнага інспектара Барысаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Вольгі Наркевіч.
– Паколькі з-за неспрыяльных умоў надвор’я сёлета ўборка збожжавых культур у раёне пачалася дзён на дзесяць пазней звычайнага, таму прыкладна на столькі ж дзён скараціўся і час падрыхтоўкі насення азімых збожжавых культур, – адзначыла Вольга Іванаўна. – Гэта, безумоўна, стварыла для аграрыяў дадатковыя цяжкасці. Тым не менш, работнікі сельгаспрадпрыемстваў паспелі засыпаць 4902 тоны насеннага матэрыялу пры агульнай патрэбнасці 3632 тоны. У раённую насенную інспекцыю да 6 верасня было заяўлена на выпрабаванне 3690 тон насення, з якіх 2905 тон, або 80 працэнтаў ад патрэбнай колькасці, прызнана кандыцыйным, таму што адпавядала пасяўным якасцям згодна з патрабаваннямі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Што тычыцца рэпрадукцыйнага складу нарыхтаванага насення, то на пачатак верасня мелася 266 тон эліты і звыш 2 тысяч тон насення першай рэпрадукцыі. Яшчэ не менш чым 116 тон эліты павінна быць закуплена ў бліжэйшы час у элітгасах сталічнай вобласці і рэспублікі, з якімі заключаны адпаведныя дагаворы.
Як зазначыла Вольга Наркевіч, асаблівая ўвага падрыхтоўцы насеннага матэрыялу ўсіх сельскагаспадарчых культур надаецца ў філіяле “Вялікія Навасёлкі“ УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, таму ў гэтай гаспадарцы з году ў год атрымліваюць стабільна высокія ўраджаі. “Навасельцы” закупляюць у НПЦ па земляробству НАН Беларусі гадавальнікі размнажэння, з якіх вырошчваюць суперэліту, а затым і эліту. Прытым не толькі для сваіх патрэб, але і для рэалізацыі іншым сельгаспрадпрыемствам раёна. Вось і сёлета для сябе і на продаж у філіяле атрымана 166 тон элітнага насення азімых збожжавых культур, а таксама 40 тон эліты масланасення азімага рапсу.
Згодна з патрабаваннямі закона аб насенняводстве, праверка якасці насення сельгаспрадпрыемстваў цяпер праводзіцца па так званаму заявачнаму прынцыпу. І адпаведнае пасведчанне якасці выдаецца толькі пасля аплаты аказанай паслугі. Гэта робіцца цэнтралізавана, па спецыяльнай камп’ютарнай праграме. Згодна з гэтай праграмай выпісаць пасведчанне якасці можна толькі пасля ўвядзення ў яе нумара плацёжнага даручэння. Аднак, паводле слоў спецыяліста раённай насеннай інспекцыі, кіраўнікі і спецыялісты некаторых гаспадарак лічаць, што за праверку насеннага матэрыялу можна не плаціць. Напрыклад, ААТ “Аграфірма імя Суворава” не разлічылася з раённай насеннай інспекцыяй за аказаныя ёй паслугі яшчэ ў мінулым годзе. І сёлета спецыялісты гаспадаркі не прадставілі ў інспекцыю ні адной партыі свайго насення азімых збожжавых культур. А між тым без пацвярджаючых дакументаў якасці насення ніхто не мае права іх высяваць.
Паводле слоў Вольгі Наркевіч, закон аб насенняводстве дазваляе радавым гаспадаркам вырошчваць насенне вышэйшых рэпрадукцый сельскагаспадарчых культур для сваіх уласных патрэб. Чым, па сутнасці, і зай-маюцца многія сельгаспрадпрыемствы Барысаўшчыны. Аднак не ўсюды аграномы выконваюць рэкамендацыі спецыялістаў раённай насеннай інспекцыі, не заўсёды якасна праводзяцца відавыя праполкі насенных участкаў, і не толькі… Таму атрыманае насенне нярэдка бывае засмечана прымесямі іншых культур, якія перавышаюць дапушчальныя нормы, і прызнаецца некандыцыйным. Менавіта па гэтай прычыне сёлета была забракавана партыя насення азімай пшаніцы з ААТ “Міраполле”, вырашчанага на адным з палеткаў. А вось дзве партыі насення гэтай жа культуры з іншых палёў аказаліся прыгоднымі для сяўбы, таму ў гаспадарцы хапае кандыцыйнага насеннага матэрыялу. Давялося дапрацоўваць асобныя партыі насення збожжавых культур земляробам ААТ “Боркі Агра”, ААТ “БарысаўСаюзАгра” і некаторых іншых гаспадарак, якія спецыялісты раённай насеннай інспекцыі прызналі некандыцыйнымі па засмечанасці.
…У ліку першых на Барысаўшчыне пачалі сяўбу азімых збожжавых культур земляробы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты”, ПСГ “Чарневічы” ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў”, ААТ “БарысаўСаюзАгра”, ТАА “Мётча-Агра”.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота Вольгі КАЛЕНІК




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Ноябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930