Са святам, ветэраны!

12 жніўня споўнілася 75 гадоў з дня стварэння партызанскай брыгады “Дзядзькі Колі”. У складзе брыгады былі прадстаўнікі розных рэспублік былога Савецкага Саюза. Пасля заканчэння вайны тыя, хто выжыў, раз’ехаліся — хто на радзіму, хто ў іншыя месцы. І цяпер цяжка сказаць, хто з былых партызан адзначыць гэту дату.
Але вось у аг. Зембін пражываюць два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя партызаны брыгады “Дзядзькі Колі” – Вольга Мікалаеўна Князева (тады Русак) і Васіль Антонавіч Ігнатовіч.
Вольга Мікалаеўна нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Каменка Барысаўскага раёна. Да вайны працавала ў вёсцы Горна Плешчаніцкага раёна настаўніцай малодшых класаў. Пасля вайны пасялілася ў Зембіне, працавала таксама настаўніцай, а потым бібліятэкарам. Яна маці траіх дзяцей.
Васіль Антонавіч Ігнатовіч нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Новае Сяло Барысаўскага раёна (зараз яна не існуе). Да вайны закончыў 7 класаў Карсакавіцкай школы. У 1942 годзе разам з сябрам Васілём Верхаводкам прыйшлі ў брыгаду ў атрад імя Сталіна. У час блакады 1944 года Васіль Антонавіч быў цяжка паранены, шэсць дзён праляжаў у балоце, пакуль яго не знайшлі партызаны і не перанеслі ў вёску Будзенічы.
Пасля вайны некаторы час Васіль Антонавіч Ігнатовіч працаваў старшынёй калгаса ў вёсцы Паляны, а потым бухгалтарам у арцелі “Новае жыццё”, якая была створана ў Зембіне. У 1951 годзе яго абралі старшынёй арцелі, якая праіснавала да 1967 года. Ён таксама з’яўляецца бацькам траіх дзяцей.
Хочацца павіншаваць нашых ветэранаў з гэтай датай і выказаць ім ад усіх нашчадкаў падзяку за тое, што ў цяжкі для Радзімы час са зброяй у руках змагаліся супраць ворага, набліжаючы Перамогу. Пажадаць ім моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і каб яшчэ доўга прыходзілі да нас на сустрэчы і дзяліліся з намі сваімі ўспамінамі.

Галіна ІГНАТОВІЧ, загадчыца музея Народнай славы аг. Зембін 




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов





Опрос "А"

Довольны ли вы качеством услуг, которые оказывают службы быта Борисовского региона?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...







Последние комментарии

  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов


  • Календарь
    Ноябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930