Квітней, любая вёсачка!

Жыхары вёскі Вяляцічы сталі збірацца на свята з мілагучнай назвай «Родны сэрцу куточак» задоўга да яго пачатку: мужчыны аператыўна завяршалі гаспадарчыя справы і апраналі кашулі, жанчыны даставалі з шаф свае самыя прыгожыя сукенкі, рабілі прычоскі і прыбіралі дзяцей. Тым часам больш за ўсіх хвалявалася за тое, как усё адбылося на вышыні, старшыня сельвыканкама Таццяна Іллюшонак. Забягаючы наперад, скажу, дарма, бо людзі напрыканцы мерапрыемства ставілі ёй адзнаку «выдатна» і не раз дзякавалі за душэўнасць і цяпло.
Духмяным караваем у сонечны летні дзень вяляцічане сустракалі ганаровых гасцей, сярод якіх былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Людміла Гарнак, яе намеснік Ала Ленкіна, старшыня Барысаўскага савета ветэранаў Зоя Маханёк і старшыня Барысаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Зінаіда Басарэўская. А потым пачалася чарада віншаванняў.
– Са святам, даражэнькія! – першай узяла слова Т. Іллюшонак – У гэтым кутку нарадзіліся і выраслі нашы бацькі, тут мы вучыліся ў школе, а потым раз’ехаліся хто куды. Але, нягледзячы на жыццёвыя абставіны, усіх нас яднае адно – малая радзіма, любая вёсачка. Вяляцічы сталі роднымі не толькі для карэнных жыхароў, але і для грамадзян, якія прыехалі да нас працаваць па размеркаванні і засталіся тут жыць. Прыемна, што на свяце прысутнічаюць прадстаўнікі розных пакаленняў: тыя, хто памятае ваенны і даваенны час, хто працаваў у перыяд аднаўлення вёскі і ў момант будавання птушкафабрыкі. Вяляцічы мяняліся, з’яўлялася ўпарадкаванае жыллё, потым новая школа, таму сённяшняе свята – увасабленне чалавечай працы, урачыстасць ветэранаў і маладога пакалення. Здароўя вам і шчасця, мае аднавяскоўцы!
Да прыемных пажаданняў далучылася Людміла Гарнак, якая падзякавала жыхарам вёскі за сумленную працу, любоў да роднай зямлі і выхаванне дзяцей:
– На свяце шмат рабят – гэта сведчыць пра тое, што будучыня ў населенага пункта ёсць, бо растуць унукі і праўнукі, якія праз пакаленні пранясуць любоў да вёскі і памяць пра яе жыхароў. Усяго вам самага добрага, хай у вашых хатах будуць шчасце, радасць і ўсмешкі!
Ганаровую грамату і шмат прыемных слоў ад імя старшыні Барысаўскага райвыканкама Уладзіміра Мірановіча прадстаўнік улады адрасавала настаўніку па класу баяна ДУА «Старабарысаўская дзіцячая школа мастацтваў» Васілю Шутко, без якога не абходзіцца ні адно раённае свята. Падзякі і цёплыя пажаданні ад Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў, які ўзначальвае Пётр Навіцкі, атрымалі начальнік цэха птушкагадоўлі ААТ «Птушкафабрыка Вяляцічы» Тамара Паўлавец, спецыяліст 1 катэгорыі Вяляціцкага сельвыканкама Таццяна Украінец, былы кіраўнік справамі Вяляціцкага сельвыканкама Наталля Жэбрак. Грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама была ўручана прыбіральшчыцы службовых памяшканняў Вяляціцкага СДК Алене Цішкавец. Акрамя таго, прадстаўнікі ўсіх арганізацый і ўстаноў аграгарадка падзякавалі за шматгадовую працу сваім ветэранам.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто прайшоў з ружжом у руках па ваенных дарогах. Трэба адзначыць, на тэрыторыі сельсавета застаўся толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны – Дзмітрый Камозін. Яму адрасавалі пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця. Памятныя падарункі ад Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» атрымалі былы вязень канцлагера Марыя Валчаніна, а таксама старэйшыя жыхаркі вёскі Кацярына Лукашэвіч і Вольга Паўлавец.
Потым пачалося доўгачаканае ўзнагароджванне вяскоўцаў у розных намінацыях. Падарункі пад бурныя апладысменты атрымалі самы маленькі грамадзянін Антон Шэдка, які з’явіўся на свет 29 красавіка гэтага года, уладальніца ордэна Працоўнай Славы Валянціна Іллюшонак, мнагадзетныя маці Ганна Аўхімовіч, Таццяна Лукашэвіч, Надзея Малярэвіч і іншыя. Сям’ю Коба прызналі старажыламі сямейнага жыцця – Сяргей Міхайлавіч і Вольга Мечыславаўна крочаць рука аб руку вось ужо 25 гадоў. А крыху больш за пяць месяцаў назад мужам і жонкай сталі Сяргей і Валянціна Коба. У намінацыі «Лепшае падвор’е» перамаглі сем’і Гара, Стальніковіч і Мельнік. Не забылі адзначыць у святочны дзень і першакласнікаў. Сямёра будучых школьнікаў, якія парадавалі выразным і ў той жа час хвалюючым чытаннем вершаў, сталі ўладальнікамі падарункаў да новага вучэбнага года. Акрамя таго, на канцэрце назвалі імёны матуль, чые сыны выконваюць свой грамадзянскі абавязак – служаць у арміі, і падарылі шмат яскравых музыкальных нумароў перадавікам і працаўнікам сельскай гаспадаркі, бібліятэкарам, медыкам і ўсім тым, кім ганарыцца мястэчка.
Дзень вёскі праляцеў вельмі хутка, але вяляцічане яшчэ доўга не маглі расстацца: успаміналі былы час, фатаграфаваліся, з задавальненнем знаёміліся з вырабамі народных умельцаў: Галіны Хадасевіч, Валянціны Галаўнёвай, Вольгі Цішкавец і Ніны Хмялеўскай, гулялі ў шашкі і шахматы, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, каталіся на атракцыёнах і частаваліся марожаным. Дарэчы, удзельнікі свята паабяцалі адзін аднаму абавязкова сустрэцца тут праз
год.

Маргарыта СТРАЖЭВІЧ, фота аўтара




При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов


Смотрите «Новости Борисова» на YouTube


Опрос "А"

Довольны ли вы обеспечением лекарственными препаратами в аптеках района?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...


ИСТОРИЯ БОРИСОВЩИНЫ


СПОРТ

Наш счет: 25 голов Игоря Стасевича

Никто не хотел уступать

Футболисты БАТЭ победили «Ислочь» в последнем матче 22-го тура чемпионата Беларуси

Из Гомеля – с разными эмоциями

В команде победителей – и борисовчанин



Последние комментарии
  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов









  • Календарь
    Сентябрь 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Авг    
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930