ГАНАРОВАЕ ДРУГОЕ МЕСЦА

У мінулую суботу ў абноўленых і папрыгажэлых Смалявічах прайшоў стаўшы ўжо традыцыйным абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017”, на якім ушаноўвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва па выніках уборкі збожжавых і зернебабовых культур. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў сталічнай вобласці, а таксама ганаровыя госці – прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, члены Савета старэйшын цэнтральнага рэгіёна, дэлегацыі іншых абласцей Беларусі.
Не толькі на цэнтральнай плошчы горада, але і на прылеглых вуліцах разгарнуліся гандлёвыя рады, на якіх прадставілі сваю прадукцыю перапрацоўчыя прадпрыемствы сталічнай вобласці, у тым ліку і Барысаўскага рэгіёна – ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1”, ААТ “Здравушка-мілк”, УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”. На выставе караваяў у ліку лепшых быў каравай Барысаўскага хлебазавода.
Дастойна прадставілі свае работы народныя ўмельцы, навучальныя і пазашкольныя ўстановы, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ветэранскія арганізацыі, цэнтр традыцыйнай культуры Барысаўшчыны на кірмашы рамёстваў у “горадзе майстроў”. Цёпла і шчыра віталі госці свята выступленні сама-
дзейных артыстаў нашага рэгіёна – народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Траецкія музыкі”, а таксама ўзорнага ансамбля танца “Дарунак” Бары-саўскай дзіцячай харэа-графічнай школы мастацтваў.
Пасля ўрачыстага шэсця дэлегацый рэгіёнаў кульмінацыяй абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” стала цырымонія ўзна-гароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва. Адбыўся паказ відэафільма аб дасягненнях працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Міншчыны, а затым са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка.
– Дзякуючы паўсядзённай напружанай працы работнікаў аграрнага сектара наш рэгіён ужо многія гады трывала ўтрымлівае славу галоўнай жытніцы краіны з высокай культурай земляробства, – адзначыў Анатолій Міхайлавіч. – У бягучым годзе з-за складаных умоў надвор’я жніво праходзіла ў асабліва напружаным рытме, як быццам выпрабоўвала нас на трываласць і ўменне дабівацца пастаўленай мэты ў няпростых умовах. Дзякуючы спалучэнню строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны і зладжанай работы ўсіх службаў, Міншчыне ўдалося дасягнуць ураджаю 1 мільён 900 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці збожжавых і зернебабовых культур 37,6 цэнтнера з гектара. А з улікам кукурузы на зерне Мінская вобласць, як і ў мінулыя гады, возьме рубеж у 2 мільёны тон. Заслуга ў гэтым нашых працавітых камбайнераў, механізатараў, аператараў зернесушыльных комплексаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый.
Кіраўнік абласной вертыкалі выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам аграрнага сектара сталічнага рэгіёна, пажадаў ім і іх сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў дзеля квітнення Міншчыны і роднай Беларусі. Пасля гэтага Анатолій Міхайлавіч уручыў узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва – кіраўнікам раёнаў і гаспадарак, спецыялістам і радавым працаўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Барысаўскі раён па выніках уборкі ў абласным спаборніцтве заняў другое месца, таму заслужаную ўзнагароду атрымаў старшыня райвыканкама Генадзій Дзенгалёў. Дыплом Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны дырэктару філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт “Вячаславу Чарнуху за перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

УЛАСНЫ БЯЛОК АБЫХОДЗІЦЦА ТАННЕЙ

У гэтыя дні на ўведзенай год назад аўтаматызаванай лініі УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” наладжана перапрацоўка масланасення рапсу новага ўраджаю. За суткі, а высокапрадукцыйнае імпартнае тэхналагічнае абсталяванне працуе ў кругласутачным рэжыме, перапрацоўваецца да 24 тон масланасення.

Атрыманы рапсавы алей выкарыстоўваецца як бялковая дабаўка пры вытворчасці камбікармоў для кармлення розных відаў жывёлы. Па падліках спецыялістаў, уласны раслінны бялок абыходзіцца значна танней таго, што набываецца за межамі краіны за валюту. Гэта станоўча ўплывае на зніжэнне сабекошту атрымліваемай жывёлагадоўчай прадукцыі, а гэта значыць, і на ўмацаванне эканомікі сельгаспрадпрыемстваў.

Дарэчы, летась Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў аказаў мясцовым гаспадаркам фінансавую дапамогу ў набыцці насення, сродкаў аховы раслін і часткова мінеральных угнаенняў, таму ў цэлым па раёне плошчы пад рапсам былі значна пашыраны. Гэта дало магчымасць павялічыць аб’ёмы паставак масланасення на перапрацоўчае прадпрыемства і больш поўна загрузіць дзеючае тэхналагічнае абсталяванне. Сёлета з сельгасарганізацый Барысаўскага раёна на камбінат хлебапрадуктаў пастаўлена 5400 тон масланасення рапсу з агульнага аб’ёму нарыхтовак 7900 тон.

Пры гэтым варта адзначыць, што ільвіная доля агульнараённых паставак масланасення рапсу належыць філіялу “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” – 1850 тон. У гэтым сельгаспрадпрыемстве атрымана самая высокая ўраджайнасць масланасення рапсу – па 23,4 цэнтнера з гектара, а на яго новым зернеачышчальна-сушыльным комплексе “ЗСК-60” перапрацавана каля пяці тысяч тон масланасення. І падрыхтавана насенне азімага рапсу не толькі для ўласных патрэб, але і для іншых гаспадарак раёна. Дарэчы, сёлета пасевы пад азімым рапсам у філіяле “Вялікія Навасёлкі” пашыраны да 950 гектараў, а ў раёне – да 6 тысяч гектараў. Гэта значыць, што ў наступным годзе, пры спрыяльных умовах надвор’я, валавы збор масланасення рапсу яшчэ больш павялічыцца. Як і загрузка аўтаматызаванай лініі па іх перапрацоўцы на Барысаўскім камбінаце хлебапрадуктаў.

НА ЗДЫМКАХ: прасаўшчык-адціскальшчык УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў Анатоль ЛЯСНІЦКІ пільна сочыць за захаваннем неабходных параметраў тэхналагічнага абсталявання; высокапрадукцыйная лінія па перапрацоўцы масланасення рапсу кругласутачна працуе ў аўтаматычным рэжыме  


Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

ГАЛОЎНУЮ ЗАПАВЕДЗЬ ХЛЕБАРОБА ВЫКАНАЛІ

Земляробы Барысаўшчыны не толькі паспяхова завяршылі ўборку збожжавых культур, але і выканалі галоўную запаведзь хлебаробаў – забяспечылі пастаўку на перапрацоўчае прадпрыемства даведзенага аб’ёму харчовага зерня ў лік дзяржзаказу.

Паводле слоў намесніка дырэктара УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” па вытворчасці і нарыхтоўках Анатоля Лявоненкі, сельгасарганізацыі нашага рэгіёна аднымі з першых сярод гаспадарак 11 раёнаў Міншчыны, якія ўваходзяць у сыравінную зону камбіната, яшчэ 19 жніўня завяршылі выкананне дзяржаўнага заказу – паставілі на перапрацоўчае прадпрыемства 5 тысяч тон харчовай пшаніцы, 4900 тон харчовага жыта і 500 тон харчовага ячменю. А да 25 жніўня быў закрыты даведзены да камбіната дзяржзаказ па нарыхтоўках харчовага зерня ў аб’ёме 86500 тон, у тым ліку 72,5 тысячы тон пшаніцы, 12 тысяч тон жыта і тысяча тон ячменю.

Але на гэтым сезон нарыхтовак на прадпрыемстве не закончыўся. Цяпер працягваецца прыёмка фуражнага зерня, якога запланавана назапасіць не менш чым 35-40 тысяч тон для больш поўнай загрузкі вытворчых магутнасцей уласнага камбікормавага цэха.

– Варта адзначыць, што сёлета з-за неспрыяльных умоў надвор’я сезон нарыхтовак збожжа новага ўраджаю пачаўся на 10 дзён пазней, чым у мінулым годзе, – паведаміў Анатоль Віктаравіч. – Але, дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх звенняў і ўчасткаў па дастаўцы, прыёмцы, выгрузцы, а пры неабходнасці і дапрацоўцы-сушцы паступаючага з гаспадарак зерня, нам удалося да пачатку гэтага тыдня дасягнуць мінулагодняга аб’ёму нарыхтовак на такі ж час – прыняць 120 тысяч тон збожжа новага ўраджаю. У асобныя дні падчас масавага жніва на камбінат і яго хлебапрыёмныя пункты за суткі паступала да 7800 тон зерня.

Як зазначыў Анатоль Лявоненка, паспрыяла гэтаму тое, што загадзя, яшчэ ў чэрвені, належным чынам была падрыхтавана да работы і прынята камісіяй рэспубліканскай хлебнай інспекцыі з адзнакай “выдатна” ўся матэрыяльная база, таму не было ні аднаго выпадку збою ў рабоце абсталявання падчас прыёмкі і выгрузкі зерня на элеватары. Своечасовую прыёмку збожжа на працягу сутак забяспечылі пераведзеныя з іншых участкаў прадпрыемства, а таксама дадаткова прынятыя вопытныя работнікі, якія займаюцца гэтай справай ужо не адзін год і добра ведаюць усе нюансы.

А для бесперабойнай і рытмічнай дастаўкі збожжа з гаспадарак на камбінат і ўсе яго хлебапрыёмныя пункты загадзя былі заключаны дагаворы з транспартнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Дзякуючы дакладнай і зладжанай рабоце дыспетчарскага пункта своечасова і без затрымак выконваліся ўсе заяўкі сельгасарганізацый па вывазцы зерня, якое 220 транспартных сродкаў па ўзгодненых з кіраўніцтвам райвыканкамаў графіках кругласутачна дастаўлялі на бліжэйшыя хлебапрыёмныя пункты.

Як запэўніў намеснік дырэктара, з мэтай стымулявання выканання дзяржзаказу па закупках харчовага зерня новага ўраджаю камбінату былі выдзелены крэдытныя рэсурсы і сельгаспрадпрыемствам яшчэ перад пачаткам уборкі выдадзены авансы ў памеры ад 70 да 90 працэнтаў ад агульнага кошту вызначаных заключанымі кантрактамі аб’ёмаў нарыхтовак збожжа. Між іншым, сёлета і закупачныя цэны на зерне павышаны ў параўнанні з леташнімі на 11,5 працэнта. Напрыклад, тона харчовай пшаніцы трэцяга класа без надбаўкі на дабаўленую вартасць цяпер каштуе 303 рублі 58 капеек.

Падчас размовы з Анатолем Лявоненкам карэспандэнт “А” пацікавіўся, ці задавальняе сёлета перапрацоўшчыкаў якасць пастаўленага сельгасвытворцамі збожжа. Суразмоўца прызнаўся, што напачатку ў кіраўніцтва і спецыялістаў камбіната выклікала занепакоенасць тая абставіна, што з-за недахопу сонечных дзён і так званага ФАУ зерне харчовай пшаніцы ў пачатку жніва мела недастаткова клейкавіны. І не магло выкарыстоўвацца для выпуску макаронных вырабаў, вытворчасць якіх наладжана ў філіяле камбіната “Барымак”. Таму давялося звярнуцца да кіраўнікоў сельгасарганізацый з просьбай пачакаць некалькі дзён з уборкай пшаніцы, пераключыўшыся на жніво іншых культур. І праз тыдзень атрымалі зерне пшаніцы з утрыманнем клейкавіны не менш чым 25 працэнтаў, што адпавядае тэхнічным рэгламентам макароннай вытворчасці. Так што закупленай айчыннай пшаніцы хопіць для поўнай загрузкі макароннай фабрыкі на працягу года.

Дарэчы, як запэўніў Анатоль Віктаравіч, і нарыхтаванага камбінатам харчовага жыта таксама дастаткова для задавальнення патрэб хлебапячэння. Хаця ў апошнія гады сельгаспрадпрыемствы скарачалі пасевы гэтай культуры з-за не вельмі высокай яе ўраджайнасці. Аднак беларускія вучоныя вывелі высокаўраджайныя сарты жыта айчыннай селекцыі, на асобных палях якога ў філіяле “Вялікія Навасёлкі” сёлета атрымалі больш чым па 70 цэнтнераў з гектара. Так што і ў гэтым кірунку праглядваецца нядрэнная перспектыва.

Сярод гаспадарак нашага раёна аднымі з першых выканалі галоўную запаведзь хлебаробаў працаўнікі філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты”, ААТ “БарысаўСаюзАгра” і АСП – філіял “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака.

НА ЗДЫМКАХ: намеснік дырэктара па вытворчасці і нарыхтоўках УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Анатоль ЛЯВОНЕНКА задаволены паспяховым выкананнем прадпрыемствам дзяржзаказу па закупцы харчовага зерня; каардынатар прыёмкі збожжа – старшы дыспетчар камбіната Вольга ШКАРАДЗЁНАК; інжынер-хімік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Вікторыя ПЯТРОВІЧ вызначае якасць паступіўшага на прадпрыемства зерня

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

Убирают быстро и перевозят аккуратно

Молодежь Борисовщины активно участвовала в битве за урожай. Наравне с опытными коллегами работали молодежные экипажи комбайнов и водители на отвозке зерна.

Борисовский районный комитет ОО «БРСМ» совместно с отделом идеологической работы, культуры и по делам молодежи Борисовского райисполкома провели традиционную районную акцию «Молодежь Борисовщины – за урожай!», которая была направлена на стимулирование трудовой активности молодых механизаторов в ходе уборочной кампании, популяризацию сельскохозяйственного труда и профессий соответствующего профиля. В рамках акции БРО ОО «БРСМ» чествовала передовиков жатвы, намолот которых превысил тысячу тонн.

На полях ПСХ «Черневичи» член семейного экипажа 19-летний Максим Павлович работает вместе с отцом Леонидом Ивановичем.

Когда намолот комбайнеров составил 1067 т, Максим получил благодарность от БРО ОО «БРСМ» и ценный подарок.

Молодые водители Виталий Шатило (перевез 1823 т), Иван Шишло (перевез 2072 т), которые трудятся в ОАО «Лошницкий край», и водитель АЖХ «Трояновка» Алексей Бобовоз (перевез 1053 т) также получили благодарности от БРСМ.

– Мы гордимся тем, что среди молодежи есть такие трудолюбивые ребята. Те, кто самоотверженно трудится на земле, должны стать образцом для подражания у белорусской молодежи, – отметила первый секретарь Борисовского районного комитета ОО «БРСМ» В.О. Кравцова.

Лидия СКУЛОВЕЦ

«Жатва-2017» на Борисовщине: будем с хлебом!

Уборка зерновых всегда была и остается важным делом в обеспечении продовольственной безопасности страны. На Борисовщине «Жатва–2017» стала объектом пристального внимания руководителей, специалистов, тружеников не только агропромышленного комплекса, но и всего региона.

Весь район работал как единый организм. Борисовская районная организация РОО «Белая Русь» с особым вниманием отнеслась к тем сельскохозяйственным предприятиям, которые возглавляют молодые руководители. В их числе – ОАО «БорисовСоюзАгро», где руководитель В. Демидчик чуть больше года возглавляет хозяйство, но в дни уборки урожая показал себя как умелый организатор. В хозяйстве и техника была подготовлена, и кадры расставлены, и обеспечен достойный быт хлеборобам.

Высокую результативность в труде показал экипаж комбайна «ДОН-1500», который возглавил Виктор Ванкович. Это не просто старший комбайнер, это – мастер хлебных нив. Вот уже в двадцатый раз он принимал участие в жатве. По словам Виктора Викторовича, надежной опорой в работе ему стал помощник Иван Лысковец. Вместе они – крепкий экипаж.

По-доброму говорят и об экипаже старшего комбайнера с 8-летним стажем Василия Решетника с помощником Юрием Богдановским. Свой комбайн «Агрос» они изучили до мелочей. Хорошая подготовка техники к жатве позволила бесперебойно выходить в поле. Благодаря слаженности в работе и высокому мастерству, качество их уборки зерновых определено как отличное.

При этом важно отметить, что в ОАО «БорисовСоюзАгро» была налажена системная работа и взаимодействие комбайнеров и водителей, работавших на отвозке зерна. Руководитель хозяйства с особой теплотой говорил о добросовестной работе водителей своего хозяйства Владимира Лучина, Леонида Тарасевича, Федора Титовца.

Большое внимание ходу уборки зерновых уделяли многие районные общественные организации. Особую активность проявил райком проф-
союза работников АПК, возглавляемый З.А. Басаревской. В районе тщательно анализировались успехи передовиков за штурвалами комбайнов, а также тех, кто работал на отвозе зерна, кто обеспечивал работу сушильных агрегатов, создавал быт и обеспечивал питанием участников «Жатвы–2017».

Борисовская РО РОО «Белая Русь» со своей стороны отметила добросовестный труд тех, кто проявил инициативу, профессионализм и результативность на этом важном этапе. Лучшим из них были вручены ценные подарки. Для себя мы сделали важный вывод из «Жатвы–2017»: наша страна будет с хлебом!

Наш корр.

«Жатва – 2017» на Борисовщине: будем с хлебом!

Уборка зерновых всегда была и остается важным рубежом по обеспечению продовольственной безопасности страны. При этом мы отчетливо понимаем, что она является завершающим этапом в технологической цепочке выращивания хлеба.

Отсюда и повышенное внимание к битве за урожай, когда нужно качественно и в кратчайшие сроки собрать выращенное зерно, довести до установленных кондиций и сохранить.

На Борисовщине «Жатва – 2017» стала объектом особого внимания руководителей, специалистов, тружеников агропромышленного комплекса.

Весь район работает как единый организм. К 20 августа, обозначенному Президентом страны А.Г.Лукашенко, борисовчане, в основном, завершили уборку зерновых. Район прибавил в урожайности, продемонстрировал организованность и ответственность всех звеньев на этой ниве.

Хочется особенно подчеркнуть, что за этими результатами стоят люди, их профессионализм и самоотдача. Борисовская районная организация РОО «Белая Русь» с особым вниманием отнеслась к тем сельскохозяйственным предприятиям, у руля которых стоят молодые руководители. В их числе – ОАО «БорисовСоюзАгро». Ее руководитель Вадим Демидчик чуть больше года возглавляет хозяйство, но на  «Жатве – 2017» показал себя как умелый организатор и результативный управленец. И техника подготовлена, и кадры расставлены, и быт хлеборобов достойный.

Высокую результативность в труде показал экипаж комбайна ДОН-1500, возглавляемый Виктором Ванковичем. Это не просто старший комбайнер, это – мастер хлебных нив. Вот уже в 20-й раз он покоряет хлебное поле. По определению Виктора Викторовича, комбайн стал для него надежной опорой в жизни. Они сроднились и понимают друг друга с пол-оборота. А вот, когда после смены Виктор возвращается с мехдвора, то жена всегда встречает его дежурным вопросом: «Ну как там твой комбайн, не подвел?». Надежной опорой В.В. Ванковичу служит его помощник Иван Лысковец. Вместе они – крепкий боевой экипаж.

По-доброму говорят об экипаже ОАО «БорисовСоюзАгро», где старшим комбайнером с 8-летним стажем работает Василий Решетник, а его помощником Юрий Богдановский. Свой комбайн «Акрос» они изучили до мелочей. Хорошая подготовка техники к жатве позволила бесперебойно выходить в поле. Благодаря слаженности в работе и высокому мастерству, качество их уборки зерновых определено как отличное. При этом важно отметить, что в ОАО «БорисовСоюзАгро» налажена системная работа и взаимодействие комбайнеров и водителей, работающих на отвозке зерна.

Руководитель хозяйства с особой теплотой говорил о добросовестной работе водителей своего хозяйства Владимира Лучины, Леонида Тарасевича, Федора Титовца.

Активное внимание ходу уборки зерновых уделяют многие районные общественные организации. Эта тема – заглавная в их деятельности в период битвы за хлебный каравай. Особую активность проявляет районный комитет профсоюзов работников АПК, возглавляемый Зинаидой Басаревской. В районе тщательно анализируются успехи передовиков за штурвалом комбайнов, а также тех, кто, виртуозно управляя своим автомобилем, работает на отвозе зерна, тех, кто обеспечивает работу сушильных агрегатов, тех, кто создает быт и обеспечивает питанием участников «Жатвы – 2017».

Борисовская РО РОО «Белая Русь», со своей стороны, отметила добросовестный труд тех, кто проявил инициативу, профессионализм и результативность на этом важном этапе. Лучшим из них были вручены ценные подарки от районного общественного объединения.
Мы для себя сделали важный вывод из «Жатвы – 2017»: наша страна будет с хлебом!

http://www.borisov.minskregion.by

 

Информация по уборке зерновых в Борисовском районе на 16 августа

В  РАЙОНЕ  НЕОБХОДИМО  УБРАТЬ  27943  га  ЗЕРНОВЫХ  И  ЗЕРНОБОБОВЫХ  КУЛЬТУР.

ПО  СОСТОЯНИЮ  НА  16 августа  В РАЙОНЕ  УБРАНО  61%  уборочных площадей

НАМОЛОЧЕНО  58564  тонна  зерна

УРОЖАЙНОСТЬ  СОСТАВЛЯЕТ  — 34,4 цн./га 

СРЕДИ  СЕЛЬХОЗОРГАНИЗАЦИЙ  ПО УБОРКЕ  ЛИДИРУЮТ:

ПСХ  «ЧЕРНЕВИЧИ» ОАО «Борисовский завод агрегатов  — убрано 94%

СУП «БОЖЕДАРЫ»  —  86 %

ОАО «МИРОПОЛЬЕ» —  72 %

ОАО «ЛОШНИЦКИЙ  КРАЙ» —  59 %

АЖХ  ОАО «БОРИСОВСКИЙ ЗАВОД « АВТОГИДРОУСИЛИТЕЛЬ»  — 79 %

ОАО «ПТИЦЕФАБРИКА  ВЕЛЯТИЧИ»  —  67 %

ОАО «ЗЕМБИНСКИЙ»  —  65 %

ПО  УРОЖАЙНОСТИ  ЛИДИРУЮТ:

ФИЛИАЛ « БОЛЬШИЕ  НОВОСЕЛКИ» УП «Борисовский комбинат хлебопродуктов» ОАО «Минскоблхлебопродукт»  — 55,9 ц/га

АЖХ ОАО «БАТЭ» – управляющая компания холдинга «Автокомпоненты» —   47,8 ц/га

ОАО  «МИРОПОЛЬЕ»  —  43,4 ц/га

ОСП — ФИЛИАЛ «НИВКИ»  УП «БУМАЖНАЯ  ФАБРИКА» ГОЗНАКА — 41,6 ц/га

ЛУЧШИЕ  НА  УБОРКЕ УРОЖАЯ:

ВОДИТЕЛИ  НА  ОТВОЗКЕ  ЗЕРНА  — молодой  водитель  ОАО  «ЛОШНИЦКИЙ  КРАЙ» ИВАН  ИГОРЕВИЧ  ШИШЛО,  который  на  автомашине  «МАЗ-6501»  перевез  от  комбайнов  2217  тонн  зерна

ОАО «Лошницкий  край»  — водитель ВИТАЛИЙ  МИХАЙЛОВИЧ  ШАТИЛО   на  автомашине  «МАЗ-6501»  перевез  1748  тонн  зерна  от  комбайнов

ОАО «Лошницкий  край»  —  водитель АНАТОЛИЙ  СЕРГЕЕВИЧ  БЕГАНСКИЙ  на  автомашине  «МАЗ-6501»  перевез   1434  тонны  зерна  от комбайнов

ОАО «БОРИСОВСОЮЗАГРО»  — НИКОЛАЙ  БОРИСОВИЧ ТИТОВЕЦ     на автомашине «МАЗ-6501 А8»  перевез  1268 тонн  зерна от  комбайнов

Филиал «БОЛЬШИЕ НОВОСЕЛКИ»  — СЕРГЕЙ  ВЛАДИМИРОВИЧ  КАПТУР   на  автомашине  «МАЗ-555142»   перевез   1374  тонны  зерна  от  комбайнов

Филиал  «Большие  Новоселки»  — СЕРГЕЙ  МИХАЙЛОВИЧ  КАПТУР на  автомашине  «МАЗ-555142»  перевез  1183    тонны  зерна  от  комбайнов

Филиал «Большие  Новоселки»  — ИВАН  ВАСИЛЬЕВИЧ  ГРИГОРЧУК  на  автомашине  «МАЗ-555142»  перевез  1342  тонны зерна  от  комбайнов

ОАО «Забашевичи» —  СЕРГЕЙ  НИКОЛАЕВИЧ  ЗАВАДСКИЙ на  автомашине «МАЗ-555142»  перевез  1150  тонн  зерна  от  комбайнов

ОАО «Птицефабрика  Велятичи» — АЛЕКСАНДР  ИВАНОВИЧ   МЕЛЬНИК  на  тракторе  «МТЗ-1221»  перевез  1031  тонну зерна от комбайнов

ОАО «Зембинский»   —  ВЯЧЕСЛАВ  ВАСИЛЬЕВИЧ  БЕЛЫЙ  на  автомашие  «МАЗ-6501»  перевез  1301  тонну  зерна от  комбайнов

ООО «Метча-Агро»  — ВЛАДИМИР  ФЕДОТОВИЧ  МЯДЕЛЕЦ  на  автомашине «МАЗ-6501»  перевез от комбайнов  1220  тонн  зерна

ОАО «Мирополье»  —  ЕВГЕНИЙ  АЛЕКСАНДРОВИЧ  КЕЛЛЕР на  автомашине  «МАЗ-555142»  перевез  1039  тонн зерна  от комбайнов

 СРЕДИ  КОМБАЙНЕРОВ НА  УБОРКЕ  ЗЕРНА:

Филиал  «БОЛЬШИЕ  НОВОСЕЛКИ»  —  КУКАЛЕВСКИЙ  ДМИТРИЙ  МИХАЙЛОВИЧ  на  комбайне  «ЛЕКСИОН – 560»  намолотил  1148  тонн  зерна

Филиал «Большие  Новоселки»  — БЕЛЫЙ  АНАТОЛИЙ  ИГНАТЬЕВИЧ  на  комбайне  «КЗС-1218»  намолотил  1049  тонны  зерна;

ОАО «Лошницкий  край»  семейный  экипаж  в  составе старшего  комбайнера  (молодой)  КРИВИНА  АЛЕКСАНДРА  СЕРГЕЕВИЧА  и  комбайнера  КРИВИНА  СЕРГЕЯ  СЕРГЕЕВИЧА  на  комбайне «КЗС-1218»  намолотил  940  тонн  зерна

СУП «Божедары»  молодой  комбайнер  ХАМЕНЯ  АЛЕКСАНДР  АЛЕКСАНДРОВИЧ  на  комбайне  «КЗС-1218»  намолотил  956  тонн зерна;

ОАО «Птицефабрика  Велятичи»   семейный экипаж  в  составе  ст. комбайнера  Ильюшонка  Александра  Сергеевича  и  комбайнера  Ильюшонка  Вадима  Александровича  на комбайне «КЗС-1218»  намолотил 934 тонны зерна;

ОАО «Птицефабрика  Велятичи»  Семейный  экипаж  в  составе  ст. комбайнера  СМАНЦЕРА  АЛЕКСАНДРА  ЕВГЕНЬЕВИЧА  и  комбайнера  СМАНЦЕРА  ВАЛЕРИЯ  ЕВГЕНЬЕВИЧА  на  комбайне  «КЗС -1218»  намолотил  936 тонн  зерна;

Филиал «Большие  Новоселки»  БОНДАРЕВ  АНДРЕЙ  МИХАЙЛОВИЧ  на  комбайне  «КЗС-1218»  намолотил 993  тонны зерна;

ОАО «БорисовСоюзАгро»  экипаж  в  составе  ст. комбайнера  Микулича  Сергея  Анатольевича  и  комбайнера  Мельника  Андрея  Леонидовича  на  комбайне  «КЗС-1218» намолотил 929  тон зерна;

СУШКА  ЗЕРНА:

Филиал «Большие  Новоселки»  звено  в  составе:  Ходосевича  Руслана  Александровича,  Вакуна  Сергея  Александровича, Сурихина  Михаила  Анатольевича,  Хацкевича  Андрея  Петровича  произвела сушку  зерна  на  зерносушильном  комплексе  «ЗСК- 60ША» (Амкодор)  в  количестве  6250  тонн.

В районе 2 комбайновых экипажа-тысячники  — филиал «Большие  Новоселки», а также 12  водителей-тысячников,  из  них  один  в  ОАО «Лошницкий  край»  ШИШЛО  ИВАН  ИГОРЕВИЧ  перевез  2217  тонн  зерна.

За  период  уборки  районным  комитетом  профсоюза  награждено  30  участников жатвы.

З НОВЫМІ КАМБАЙНАМІ Ў НОВЫМ ФАРМАЦЕ

Земляробы філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” на працягу некалькіх апошніх гадоў атрымліваюць самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур, кукурузнага зерня і масланасення рапсу. Вось і сёлета ўраджайнасць масланасення азімага рапсу тут склала 23,4 цэнтнера з гектара, а збажыны перавышае 50 цэнтнераў.

Як і дзякуючы чаму гаспадарцы ўдаецца атрымліваць стабільна высокія ўраджаі збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур? З такім пытаннем карэспандэнт “А” звярнуўся да дырэктара філіяла Вячаслава Чарнухі, сустрэўшыся з ім на збожжавым палетку за вёскай Млёхава, дзе атрад збожжаўборачных камбайнаў убіраў азімае трыцікале.
– Ніякіх асаблівых сакрэтаў атрымання стабільных ураджаяў практычна ўсіх сельскагаспадарчых культур у нас няма, проста стараемся строга выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні і тэхнічныя рэгламенты, – адказаў Вячаслаў Пятровіч. – Апошнім часам для нас стала ўжо нормай сеяць збожжавыя культуры насеннем толькі высокіх рэпрадукцый раяніраваных сартоў, якое атрымліваем у сваёй гаспадарцы з закупленай у элітгасах эліты і суперэліты. Пад запланаваную ўраджайнасць, згодна з картаграмамі, палі запраўляюцца неабходнай колькасцю арганічных і мінеральных угнаенняў. Наяўнасць высокапрадукцыйных энерганасычаных трактароў з камбінаванымі шыроказахватнымі глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі дазваляе нашым вопытным высокакваліфікаваным механізатарам якасна рыхтаваць палеткі і засяваць іх у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Своечасова і якасна праводзяцца падкормкі, хімпраполкі і іншыя работы па догляду пасеваў. Таму негатыўнае ўздзеянне на расліны неспрыяльных умоў надвор’я зводзіцца да мінімуму.
Як паведаміў дырэктар, сёлета машынна-трактарны парк гаспадаркі папоўніўся набытымі ў лізінг двума новымі збожжаўборачнымі камбайнамі “КЗС-1218”, а таксама рулонным прэс-падборшчыкам з абмотчыкам і пагрузчыкам “Амкадор-352”. Акрамя гэтага, зманціраван і запушчан у эксплуатацыю высокапрадукцыйны зернеачышчальна-сушыльны комплекс “ЗСК-60”, здольны перапрацоўваць у гадзіну да 60 планавых тон зерня. Паколькі практычна ўсе працэсы гэтага комплексу аўтаматызаваны, а работа кіруецца з дапамогай камп’ютара, для яго абслугоўвання падабраны найбольш вопытныя машыністы, якія да таго ж прайшлі яшчэ дадатковае абучэнне. На новым комплексе ўжо ачышчана і дасушана каля 4 тысяч тон масланасення азімага рапсу, якога за суткі дапрацоўвалася да 250 тон.
З улікам папаўнення машынна-трактарнага парку новымі высокапрадукцыйнымі агрэгатамі, сёлета работа збожжаўборачных камбайнаў філіяла арганізавана ў новым фармаце: камбайнеры працуюць без памочнікаў. Паводле сцвярджэння кіраўніка гаспадаркі, ад гэтага новаўвядзення атрымліваецца двайная выгада. Па-першае, эканомяцца значныя фінансавыя сродкі, якія б выплачваліся памочнікам, а цяпер могуць быць выкарыстаны на вырашэнне такіх неадкладных пытанняў, як закупка паліва, запасных частак ці мінеральных угнаенняў. Па-другое, не занятыя ў якасці памочнікаў камбайнераў механізатары задзейнічаны на іншых палявых работах: уборцы з палёў саломы, унясенні мінеральных і арганічных угнаенняў, падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых культур. А гэта асабліва актуальна сёлета, таму што па прычыне халоднай вясны жніво пачалося амаль на два тыдні пазней звычайнага, і ўжо набліжаюцца аптымальныя тэрміны сяўбы азімых культур.
Дарэчы, “навасельцы” не сталі чакаць выслабанення палёў ад збожжавых культур, а пачалі рыхтаваць палеткі пад азімы рапс, заворваючы прыйшоўшыя ў непрыгоднасць шматгадовыя травы, якія выкарыстоўваліся на працягу некалькіх гадоў і страцілі сваю ранейшую прадуктыўнасць. Такіх угоддзяў па гаспадарцы набіраецца каля 400 гектараў. А паколькі пасевы азімага рапсу сёлета вырашана пашырыць з 800 да 950 гектараў, таму пасля ўборкі збажыны адразу ж убіраецца з палёў салома. Вось і на полі за вёскай Млёхава ўслед за камбайнамі механізатар Фёдар Чырва на трактары “Джон Дзір” з імпартным прэс-падборшчыкам фірмы “Крона” цюкаваў салому, ачышчаючы ад яе за дзень па 50-60 гектараў. А трактарысты Мікалай Вакун і Анатоль Голуб на трактарах “МТЗ” з рулоннымі прэс-падборшчыкамі скручвалі салому ў рулоны. Цюкі і рулоны пагрузчыкам загружаліся на спецыяльную платформу, адвозіліся на ўскраек поля і складваліся ў сцірту.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры сёлета займаюць у гаспадарцы амаль дзве з палавінай тысячы гектараў, таму нагрузка на кожны з 13 збожжаўборачных камбайнаў складае каля двухсот гектараў. Усе камбайны былі загадзя адрамантаваны, адрэгуляваны і падрыхтаваны да работы, таму цяпер працуюць без збояў у складзе двух механізаваных атрадаў на абодвух вытворчых участках. Па папярэдніх разліках спецыялістаў гаспадаркі, пры спрыяльным надвор’і ёсць рэальная магчымасць убраць збожжавыя і зернебабовыя культуры з усёй пасяўной плошчы да 20 жніўня.
Для ліквідацыі паломак і ўзнікаючых няспраўнасцей прама ў полі створана мабільная рамонтная брыгада, у якую ўваходзяць два слесары і зваршчык з перасовачным зварачным апаратам. Створаны і некаторы запас так званых расходнікаў, дробных запасных частак і дэталей, якія часцей за ўсё зношваюцца і выходзяць са строю. З мэтай эканоміі дарагога часу камбайнераў, механізатараў і вадзіцеляў аўтамабіляў, задзейнічаных на адвозцы зерня, ім прама ў поле дастаўляюцца гарачыя абеды і падвячоркі. Удзельнікі жніва аплачваюць толькі 20 працэнтаў кошту абедаў і падвячоркаў, а астатнія 80 працэнтаў кампенсуюцца гаспадаркай.
…У той дзень за вёскай Млёхава азімае трыцікале ўбіралі восем збожжаўборачных камбайнаў, кожны з якіх працаваў на асобнай загонцы. Каб можна было ацаніць якасць работы кожнага камбайнера. За ходам уборкі і якасцю жніва сачыў брыгадзір паляводчай брыгады №1 Канстанцін Полазаў. Там жа дзяжурыла пажарная машына з двума супрацоўнікамі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Каля апоўдня да месца работы камбайнаў пад’ехаў грузавы “уазік”, і раздатчыца абедаў Віда Бурміч стала ўвішна разліваць у міскі гарачыя стравы. Механізатары хутка і з апетытам елі і дзякавалі работнікам сталовай за смачную і каларыйную ежу. А потым, не трацячы ні хвіліны дарагога часу, зноў садзіліся за штурвалы камбайнаў і працягвалі жніво.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота Вольгі КАЛЕНІК

ПЕРШЫЯ ТЫСЯЧНІКІ – З “ЛОШНІЦКАГА КРАЮ”

На мінулым тыдні на Барысаўшчыне ўшанавалі вадзіцеляў-тысячнікаў, якія на перавозцы ад камбайнаў збожжа новага ўраджаю першымі ў раёне пераадолелі рубеж у тысячу тон. Імі сталі вадзіцелі ААТ “Лошніцкі край” Іван Шышла, Анатоль Бяганскі і Віталь Шаціла. Па стану на 10 жніўня на аднолькавых аўтамашынах “МАЗ-6501” яны перавезлі ад камбайнаў на элеватар Лошніцкага камбікормавага завода 1382, 1075 і 1021 тону збожжа адпаведна.

Прама ў полі вадзіцеляў-тысячнікаў павіншавалі з выдатнай працоўнай перамогай старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Зяблікава, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Уладзімір Філімонаў, самадзейныя артысты.
Зінаіда Басарэўская ўручыла віноўнікам урачыстасці Падзячныя пісьмы ад Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, каштоўныя падарункі, лістоўкі пераможцаў працоўнага саперніцтва, а таксама вымпелы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Слава працы”.
Падчас наведвання гаспадаркі 10 камбайнаў акцыянернага таварыства ўбіралі збажыну на вялікім палетку, які размясціўся побач з аўтамабільнай магістраллю М-1. Выконваючы абавязкі галоўнага агранома гаспадаркі Алег Шынкевіч паведаміў, што на тым полі камбайнеры намалочваюць па 35 цэнтнераў з гектара ячменю беларус-кай селекцыі сорту “бацька”. Гэта культура сёлета зай-
мае ў гаспадарцы плошчу ў 846 гектараў. Апроч ячменю, было пасеяна таксама 850 гектараў азімай і 775 гектараў яравой пшаніцы, 815 гектараў азімай трыцікале, 90 – аўса і 408 гектараў зернебабовых культур. Усяго пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі занята больш чым 3,7 тысячы гектараў – самая большая плошча сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Так што нагрузка на кожны з 14 збожжаўборачных камбайнаў значная, перавышае 270 гектараў.
– У гэтыя дні нашы камбайнеры выязджаюць з машыннага двара спазаранку і ўжо ў полі чакаюць, пакуль спадзе ранішняя раса і вільготнасць зерня дойдзе да прымальных для ўборкі кандыцый, – тлумачыць спецыяліст. – І працуюць да позняга вечара, пакуль зерне зноў не набрыняе вільгаццю. Непасрэдна да месца работы камбайнерам і вадзіцелям дастаўляюцца гарачыя абеды і падвячоркі, у канцы кожнага працоўнага дня падводзяцца вынікі работы ўсіх занятых на жніве людзей. Практычна ўсе камбайнеры працуюць на жніве не адзін сезон і маюць пэўны вопыт, таму добра ведаюць сваю справу і адносяцца да работы з вялікай адказнасцю. Стараюцца як мага хутчэй убраць вырашчаны ўраджай, не дапускаючы яго страт.
Паводле слоў Алега Шынкевіча, за камбайнамі замацаваны вялікагрузныя аўтамашыны, таму затрымак з адвозкай ад іх зерня на збожжаток не бывае. Праўда, пакуль збожжа новага ўраджаю дастаўляецца на элеватар Лошніцкага камбікормавага завода, паколькі магутнасці сушыльнага комплексу гаспадаркі не разлічаны на перапрацоўку вялікага аб’ёму паступаючага ад камбайнаў збожжа. Тым больш што часам яно бывае з павышанай вільготнасцю. На сваім жа зернесушыльным комплексе дапрацоўваецца і даводзіцца да неабходных пасяўных кандыцый насенны матэрыял збожжавых культур, які пазней выкарыстоўваецца для ўласных патрэб падчас азімай і яравой сяўбы.
Пры размове з карэспандэнтам “А” малады аграном не хаваў задавальнення ад таго, што вадзіцелі менавіта іх гаспадаркі першымі ў раёне на перавозцы збожжа ад камбайнаў перасягнулі рубеж у тысячу тон. Пры гэтым адзначыў, што і камбайнеры, і вадзіцелі стараюцца добрасумленна выконваць сваю справу і не гоняцца за тонамі ва ўрон якасці. Таму няма патрэбы кантраляваць іх работу.
Дарэчы, летась маладзёж-
ны экіпаж камбайна ААТ “Лошніцкі край” у складзе Аляксандра і Сяргея Крывіных выйшаў пераможцам раённага спаборніцтва, і сёлета браты дабіваюцца нядрэнных намалотаў. Пачынаў сямейны экіпаж Крывіных з абмалоту насеннікаў свірэпіцы, затым убіраў азімы рапс, а цяпер вось шчыруе на жніве збожжавых культур.

ПАДСТАВІЛІ ПЛЯЧО СУСЕДЗІ
Дапамагчы Барысаўскім земляробам хутчэй убраць вырашчаны ўраджай прыехалі пятнаццаць камбайнавых экіпажаў сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжскага раёна. Яны ўбіраюць збажыну на палетках пяці гаспадарак раёна: ААТ “Зембінскі”, ААТ “Міраполле”, ААТ “Аграфірма імя Суворава”, ААТ “БарысаўСаюзАгра” і ААТ “Карсакавіцкі”.
Больш падрабязна аб дапамозе суседзяў чытайце ў наступным нумары газеты.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота Вольгі КАЛЕНІК