1.9706
2.2898
3.1632

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

Жыцькава – ад слова «жыць»

Што такое Радзіма для кожнага з нас? Перад вачыма паўстае твар маці і бацькі, дом, блізкія і дарагія людзі, родныя мясціны, дзе ты нарадзіўся, рос і бесклапотна бегаў па вуліцы.

Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Жыцькава – ад слова «жыць»

еба – тое, што трэба для ўзнікнення пасялення. Усё гэта ёсць у наваколлі вёскі Жыцькава. Край быў заселены ў найстаражытнейшыя часы. Сведчаннем таму з’яўляюцца шматлікія знаходкі старажытных каменных сякер на працягу XIX-XX стагоддзяў. Захавалася да нашага часу і тутэйшае абарончае пасяленне – гарадзішча, створанае на ўзвышшы каля Схі ў VI-V ст. да нашай эры.
Па адной версіі сваю назву вёска атрымала ад слова «жыць», па іншай – ад слова «жыта». А магчыма, яно ўтварылася ад імені славянскага бога восені – Жыценя.
Са старых часоў да нашых дзён у наваколлі Жыцькава захавалася нямала спрадвечных назваў мясцовасцей, старых шляхоў, былых дарог. Найбольш старое пісьмовае сведчанне пра вёску можа быць аднесена да 1642 года, калі яна ўзгадваецца ў земскай кнізе Аршанскага павета як сяло. На той час гаспадарыла ў ім Агапія Стэфанаўна, а мястэчка адносілася да Барысаўскага замка (Барысаўскай воласці). У 1670 годзе тут было ўсяго 9 двароў.
На пачатку XIX ст. (у 1800 годзе) у Жыцькаве было ўжо 39 двароў і 305 жыхароў. У 1812 годзе падчас адступлення французаў і іх пераправы цераз Бярэзіну ў Студзёнцы праз Жыцькава праходзіла армія генерала Вітгенштэйна. Пасля вайны тут быў утвораны шпіталь, дзе знаходзілася каля 3000 параненых французаў і рускіх. Аднак з-за эпідэміі тыфу, якая пачалася ў хуткім часе, амаль палова з іх загінула.
На працягу XIX ст. з-за вайны 1812 года, яе наступстваў і пазнейшых паўстанняў Жыцькава амаль не расло. Так, у сярэдзіне 80-х гадоў XIX ст. у Жыцькаве быў 51 двор і каля 340-350 жыхароў. На мяжы XIX і XX стагоддзяў назіраўся рост сяла. У 1908 годзе было 95 двароў (па іншых звестках 79) і 643 жыхары, а ў 1917 – 92 двары і 643 жыхары. Дарэчы, у XIX ст. у Жыцькаве было 20 студняў, што па тых часах было вельмі многа для такога населенага пункта.
З даўніх часоў у Жыцькаве існавала царква. У 1873 годзе яна ўзгадваецца як Багародзічная. Меўся пры храме звон, а побач з ім знаходзілася капліца. Царкву знішчылі напрыканцы 20-х – у пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя. Але ў 2006 годзе быў закладзены падмурак новай, што сведчыць аб культурным і духоўным адраджэнні вёскі.
Мела Жыцькава багатую традыцыю правядзення кірмашу – штогод 21 верасня. Пачынаўся ён каля царквы, куды з усяго наваколля на падводах у святочных строях з’язджаліся людзі. Праводзілася святочнае набажэнства, на якім тавар асвячаўся, а потым пачынаўся гандаль.
У Жыцькаве з даўніх часоў існавалі млыны. Найбольш старое ўзгадванне пра адзін з іх адносіцца да 1800 года. Да нашага часу захаваўся той, што быў узведзены ў часы НЭПу. На сённяшнім месцы млына ў 1939 годзе была ўзведзена электрастанцыя, якая прыводзілася ў рух вадой ракі Сха. Яе знішчылі падчас вайны партызаны, але ў пасляваенны час яна была адноўлена. У хуткім часе выпрацоўваць электраэнергію там стала нявыгадна, і станцыю зачынілі. На яе месца перавезлі млын з цэнтра вёскі, але замест паравой цягі паставілі спачатку на вадзяную, а ў 60-х гадах XX ст. перавялі на электрычную. Тут можна было малоць муку, рабіць на дранцы крупы.
Войны, рэвалюцыі, рэпрэсіі і іншыя навалы ў XX стагоддзі спынілі рост сяла. Сёння ў Жыцькаве пражывае меней за 600 чалавек. Але не толькі старая гісторыя дае падставу для гонару жыхарам вёскі. Самае каштоўнае ў ёй – людзі, асобныя з якіх вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Адзін з іх – таленавіты празаік Васіль Гігевіч, у творчасці якога вельмі цікава спалучаецца глыбокае веданне быту, псіхалогіі чалавека працы і праблем навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Жыцькаўская зямля ўзгадавала спявачку Марыю Уладзіміраўну Адамейка. Таленавітая жанчына была салісткай Дзяржаўнага народнага хору БССР. Асаблівай папулярнасцю карысталіся ў яе выкананні народныя прыпеўкі і песні.
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (з 1953 па 1985 гг.) на жыцькаўскай зямлі гаспадарыў Феадосій Вавілавіч Юданаў, удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Пры гэтым старшыні калгас «Маяк камунізму» дабіўся вынікаў, аб якіх сённяшнім кіраўнікам можна толькі марыць.
У Жыцькаве нарадзілася і рабіла першыя крокі ў спорце славутая беларуская лыжніца Алена Сінькевіч, якая дамаглася значных поспехаў на міжнародным узроўні (на жаль, яна трагічна загінула).
Больш за 100 год існуе ў Жыцькаве школа. Гісторыя ўстановы пісалася
пяром выдатных педагогаў: выдатніка асветы СССР П.П. Паўлава, выдатнікаў народнай адукацыі Н.С. Буйніцкай, Н.П. Мацвеевай, З.А. Хадасевіч, В.М. Дубянка, Р.А. Котава, Л.А. Дубянок, Г.В. Ляпіча, З.У. Скурат і іншых. Сёння школа – гэта садружнасць дзяцей, якія прымна-
жаюць добрыя справы сваіх славутых землякоў.

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
12
Рубрики:

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить